Беларуская Служба

Музей Яна Паўла ІІ у Варшаве падрыхтаваў анімацыйны серыял пра папу «Караль»

18.05.2020 12:03
У траўні ў Польшчы павінны былі адбыцца маштабныя святкаванні 100-годдзя з дня нараджэння Караля Вайтылы, польскага Папы рымскага.
Аўдыё
  • Музей Яна Паўла ІІ у Варшаве падрыхтаваў анімацыйны серыял пра папу «Караль»
.
.Фільм "Караль" Музея Яна Паўла ІІ ў Варшаве

Эпідэмія каранавірусу сур’ёзна змяніла планы ўрачыстасцяў, якія планаваліся з размахам, нават на дзяржаўным узроўні. Многія з іх перанесеныя ў часе на восень. Але шмат ініцыятываў адбываецца ў інтэрнэце.

Музей Яна Паўла ІІ у Варшаве (Храм Божага Провіду на Вілянаве) на сваёй старонцы змяшчае серыі анімацыйнага серыялу пра Яна Паўла пад назвай «Караль».

Гэта серыял, натхнёны гісторыяй жыцця пантыфіка. На новым канале на YouTube Mt 5,14 паявяцца 50 серый. Тэмай кожнай з іх будзе кароткая гісторыя, ці падзея з жыцця Караля Вайтылы – ад часоў дзяцінства па доўгія гады яго пантыфікату.

Анімацыйны фільм паказвае постаць папы як харызматычнага чалавека, які ў жыцці кіруецца выразнымі правіламі і паслядоўна выконвае сваё пакліканне.

-Некалькі хвілінныя мультфільмы паказваюць, чым у жыцці кіраваўся Караль Вайтыла, што ўплывала на яго рашэнні і кшталтавала яго як будучага біскупа, а пасля папу. Усё гэта на фоне гістарычных падзей, – казаў Каталіцкамі інфармацыйнаму агенцтву прэс-сакратар Mt 5,14 Анджэй Арсэнюк.

Першая серыя ўсведамляе гледачам, што Караль Вайтыла чэрпаў сілы для жыцця з малітвы. –У гэтым фільме малітва дае будучаму папе лёгкасць размовы. Гэта пасыл, які павінен трапіць да гледача: малітва была нечым, што давала яму адвагу і дазваляла супакоіцца, – тлумачыць прэс-сакратар.

У трэцяй серыі серыялу маленькі хлопчык пытаецца ў Яна Паўла ІІ, ці ён з’яўляецца Папам рымскім, і што ён робіць, будучы ім. Пантыфік яму адказвае: – Шмат падарожнічаю, малюся і размаўляю з людзьмі ў цэлым свеце.
- Але навошта, – задае пытанне хлопчык.
-Каб не забылі, што Бог іх вельмі любіць.
Хлопец задае чарговае пытанне, ці ў свеце ёсць іншыя папы? Калі чуе, што ёсць толькі адзін, пытаецца далей: -А хто пра гэта нагадвае Вам?
-Пан Бог мае свае спосабы, – гучыць адказ Яна Паўла ІІ.

Анімацыі падрыхтаваныя ў першую чаргу для падлеткаў. Аўтары думаюць пра гледачоў ва ўзросце 15-18 гадоў. –Гэта цікавая анімацыя, іншая чым астатнія, – заахвочвае Анджэй Арсэнюк. Ён дадае, што мультфільм будуць паказваць не толькі на YouTubie, аўтары думаюць над іншымі формамі яго распаўсюду сярод маладых людзей. Новыя серыі паяўляюцца кожныя некалькі дзён на старонцы музею mt514.pl.

Гаворачы пра дзейнасць Музея Яна Паўла ІІ і прымаса Вышыньскага ў часе эпідэміі, прэс-сакратар Mt 5,14 патлумачыў, што ўсе ініцыятывы пераносяцца ў сеціва. –Мы паказваем нашую экспазіцыю віртуальна, праходзячы праз чарговыя зоны, стараемся паказаць іх, апісваць, дадаючы цікавыя цытаты кардынала Вышыньскага і Яна Паўла ІІ, паказваем цікавыя артэфакты, – гаворыць Анджэй Арсэнюк. Ён таксама заахвочвае ўдзельнічаць у віктарынах, якія публікуюцца на профілі музею ў Фэйсбуку. –Напэўна мы будзем рабіць як мага больш, каб перадаць прынамсі часцінку музею анлайн.

ав

Больш на гэтую тэму: Багацце веры