Беларуская Служба

Музычны ўрок польскай мовы

28.05.2020 15:23
Дарыя Завялаў сама піша тэксты сваіх песняў і музыку, а яе кампакты атрымліваюць званне "плацінавых".
Аўдыё
Daria Zawiałow
Daria ZawiałowPR

Дарыю Завялаў (Daria Zawiałow), нягледзячы на адносна малады ўзрост, можам назваць адной з самых цікавых музыкантак польскай эстрады. Нарадзілася спявачка ў 1992 годзе на поўначы Польшчы – у горадзе Кашалін. Музычны талент праявіўся ў дзяўчыны рана – у 2000 годзе Дарыя выступіла ў тэлешоу «Ад дзіцячага садка» да Аполя, у якім свае артыстычныя здольнасці паказваюць дзеці. Пазней брала ўдзел у шматлікіх конкурсах і фестывалях, у тым ліку дзіцячых і маладзёвых, а калі ўжо стала незалежнай ад бацькоў, зарабляла грошы, граючы з музычным калектывам на вяселлях.

У 2011 годзе Завялаў удзельнічала ў перадачы «У мяне ёсць талант!». Дайшла ў ёй да паўфіналу. Першы кампакт-дыск выдала ў 2017 годзе, а ў 2019 выйшаў яе другі альбом пад назваю «Хельсінкі», з якога я і прапаную вам сёння песню. Кампакт-дыск заняў пятае месца ў спісе 50 альбомаў, якія зафіксавалі найлепшыя продажы ў Польшчы. Дыск атрымаў званне плацінавай кружэлкі за вялікую колькасць прададзеных паасобнікаў (звыш 30 тыс.). А кампазіцыя «Punk Fu» займала першыя месцы ў хіт-парадах, праўда, камерцыйных радыёстанцый, але ў хіт-парадах Польскага радыё яна была таксама на высокіх пазіцыях.

Перад тым, як пяройдзем да кампазіцыі, я хачу яшчэ сказаць некалькі словаў пра прозвішча пясняркі, паколькі яно даволі не тыпічнае. Калі б яна была беларускай або рускай, мы б на яе назвалі Дарыя Завялава, але ў Польшчы прозвішчы з канчаткам -аў, -оў не адмяняюцца, застаюцца ў мужчынскай форме, незалежна ад таго, хто іх носіць, таму і Завялаў. Дарэчы, некалькі гадоў таму Дарыя выйшла замуж і прыняла прозвішча мужа – Качмарэк, але сваё дзявочае прозвішча пакінула ў якасці сцэнічнага псеўданіма.

Дарыя Завялаў, падчас пандэміі COVID-19 у Польшчы, прымала ўдзел у акцыі, удзельнікі якой збіралі фінансавыя сродкі на дапамогу медычнаму персаналу, які змагаецца з інфекцыйным захворваннем.

 

Od jakiegoś czasu to przestało mi się podobać.

Atakuje mnie wielka różnica w poglądach.

Moja dwudziesta twarz wymusza uległość.

Symetryczne zdania, taka lekka jedność.

Zmyłam z oczu piach,

Zbędne złogi, kilogramy

Wdzięcznych słów.

Czuję, że uciekam hen,

Z każdą myślą, krótkim snem.

W ziemię wpadam jednym tchem,

Jakbym ulatniała w cień.

Czuję, że wymykam się.

O północy już nie będzie mnie,

Nie będzie mnie,

O nie.

Mamy wspólne pieniądze i wspólne nałogi.

Mamy kredyt zaufania niebotycznie wysoki.

Mimo wszystko, mi jednak brakuje w tym sensu.

Na rozmytych drogach urwanych z kontekstu.

Zmyłam z oczu strach,

Zbędne złogi, kilka gramów,

Wdzięcznych słów.

Na różowych okularach,

Skrapla się różowa para.

I przestaje być wygodnie,

Robi się niemodnie.

Kolosalne masz potyczki,

Przezroczyste rękawiczki.

Rzucasz mnie na chybił trafił,

Obyś nie przegapił.

Нейкі час таму гэта мне перастала падабацца. Атакуе мяне вялікая розніца ў поглядах. Мой дваццаты твар патрабуе паслухмянасці. Сіметрычныя сказы, такое лёгкае адзінства. Я змыла з вачэй пясок, непатрэбныя шлакі, кілаграмы ўдзячных слоў.

Я адчуваю, што ўцякаю. З кожнай думкаю, кароткім сном я ў зямлю падаю на адным дыханні. Быццам бы я ўлятала ў цень. Я адчуваю, што ўцякаю, знікаю. Пасля поўначы ўжо не будзе мяне, не будзе мяне.

У нас адзіныя грошы і адзіныя дрэнныя звычкі. У нас крэдыт даверу неабсяжна высокі. У нас ёсць усё, але мне не хапае ў гэтым сэнсу на размытых шляхах, вырваных з кантэксту. Я змыла з вачэй страх, непатрэбныя шлакі, некалькі грамаў удзячных слоў.

На ружовых акулярах збіраецца ружовы пар. І перастае быць зручна, робіцца ня модна. У цябе каласальныя сутычкі, празрыстыя рукавічкі. Ты кідаеш мяне выпадкова, каб не правароніў.

Тэкст кампазіцыі напісала сама спявачка Дарыя Завялаў, музыку – яна ж.

Od jakiegoś czasu – гэтае словазлучэнне гаворыць аб тым, што нешта пачалося нейкі час таму і працягваецца дагэтуль. Напрыклад: «Od jakiegoś czasu codziennie boli mnie głowa» – Ужо нейкі час мне штодзённа баліць галава. Невядома, колькі гэта працягваецца, хутчэй некалькі тыдняў ці месяцаў, чым гадоў.

Wymusza uległość – прымушае быць паслухмяным. Uległość – гэта стан, калі хтосьці камусьці падпарадкоўваецца, ва ўсім яго слухаецца.

Zbędne złogi – непатрэбныя ўтварэнні. Złogi – так называюцца розныя элементы, якія ўтвараюцца ў нашым арганізме ў выніку абмену рэчываў, яны шкодзяць арганізму, але па нейкай прычыне не выводзяцца натуральным чынам з цела. Некаторыя кажуць на гэтыя ўтварэнні «шлакі». Ёсць мноства розных цудоўных рэцэптаў і тэрапій, якія дазваляюць быццам бы выводзіць з арганізму шлакі, ачышчаць яго.

Czuję że uciekam hen – я адчуваю, што ўцякаю, далёка. Часціца hen нічога не азначае, яна ўжываецца як правіла зразам са словам daleko (далёка) і азначае вельмі далёка, нават невядома, як далёка.

Wspólne nałogi – супольныя, адзіныя дрэнныя звычкі. Nałogi – так палякі называюць усе навыкі чалавека, якія яму шкодзяць – курэнне, алкагалізм, наркаманія, таксікаманія і г.д.

Rzucasz mnie na chybił-trafił – кідаеш мяне выпадкова, наўздагад, усляпую. Як правіла людзі гуляюць у лато на chybił-trafił (прамахнуўся – папаў), гэта значыць, без ніякай сістэмы, проста наўздагад выбіраючы лічбы.

нг