Беларуская Служба

Музычны ўрок польскай мовы

04.06.2020 10:00
Польскі гурт спявае аб тым, наколькі дрэнныя ўсе жанчыны.
Аўдыё
Zespół Manchester
Zespół Manchestermat. promocyjne/FB

Сёння я прадстаўлю вашай увазе песню калектыву, які, можа, менш вядомы ў Польшчы, але яго творчасць вартая ўвагі. Гурт носіць назоў «Манчэстэр», ён быў заснаваны ў Торуні ў 2006 годзе, так што нельга сказаць, што гэта навічок на польскай музычнай эстрадзе. Музыканты граюць музыку, якая называецца brit pop з элементамі панк-року.

Як часта здараецца ў свеце музыкі, асабліва папулярнай, склад калектыву мяняўся. У 2019 годзе гурт пакінуў вакаліст Мацей Тахэр, які вырашыў пачаць сольную кар’еру, а ягонае месца заняў іншы Мацей – Задыковіч, з якім гурт ужо паспеў выдаць некалькі сінглаў.

Ці гурт плануе выдаць новую кружэлку? Відаць, так, паколькі, як казаў нядаўна ў эфіры Польскага радыё лідар гурту Славамір Залэнскі, члены групы працуюць як камбайн, вельмі хутка ды эфектыўна, ёсць ужо буйны ўраджай гэтай працы – запісана каля 20 новых песняў. Для калектыву, кажа яго лідар, цяпер важней, чым выдаць новы кампакт-дыск, проста запісваць песні.

Што ж, трэба пачакаць, калі «Манчэстэр» выдасць новую кружэлку, а пакуль што я хачу вам прадставіць адну са старэйшых кампазіцый гурту – песня называецца «Жанчыны дрэнныя». Большасць усіх кампазіцый музычнай сцэны распавядаюць пра каханне. Ёсць вельмі шмат млосна салодкіх песенек пра каханне, але часам хочацца паслухаць штосьці мацнейшае, не абавязкова салодкі спеў.

Zdecydowaną strużką
Płynie z mojej głowy krew
Zabiłem na niej wokal
Żeby zresetować się
Na twardym dysku mózgu
Już nie mieścił mi się gniew

Ewelinowy wieczór
Nad jeziorem gasł już dzień
Ten chłopak przy ognisku
Był jak zakazany sen
A ja nie pomyślałem
Że zostawisz wtedy mnie

Kobiety są złe x2

Dziewczyny są gorące
I flirtować im się chce
Całować się przy ogniu
No to przecież nie jest grzech
A ja naiwny kolo
Na gitarze cały dzień

Kobiety są złe x4

Walę do twych drzwi
Krzyczę brzydkie słowa
Wiem że jesteś z nim
Myślisz gdzie go schować
Znowu szach i mat
Sfeminizowany świat

Рашучым струменьчыкам цячэ з маёй галавы кроў. Я забіў на ёй вакал, каб перазагрузіцца. На цвёрдым дыску маіх мазгоў ужо не змяшчаўся гнеў.

Эвэлінавы вечар. На возеры гас ужо дзень. Той хлопец каля вогнішча быў як забаронены сон, а я не падумаў, што ты кінеш тады мяне.

Жанчыны дрэнныя.

Дзеўчыны гарачыя і хочацца ім фліртаваць, цалавацца каля вогнішча. Гэта ж не грэх. А я, наіўны хлопец, на гітары цэлы дзень.

Я грукаю ў дзверы, крычу брыдкія словы. Я ведаю, што ты цяпер з ім, думаеш, дзе б яго схаваць. Зноў шах і мат. Фемінізаваны свет.

Жанчыны дрэнныя.

З тым, што жанчыны дрэнныя, можна, канешне, спрачацца, асабліва крыўдна гэта гучыць для тых жанчын, якія лічаць сябе добрымі людзьмі, а такімі лічаць сябе амаль усе людзі на Зямлі. Гэты прыпеў, зразумела, трэба разглядаць з гумарыстычнага пункту гледжання, дарэчы, на пачатку роліка паказана сцэна з культавага польскага фільму Psy (Сабакі) пра былых спецназаўцаў, якія ў свабоднай Польшчы раптам страцілі працу і стараюцца знайсці сваё месца ў жыцці. Адзін з галоўных герояў, Франц, на пытанне, чаму ён расстаўся з дзяўчынай, адказвае «Bo to zła kobieta była« (бо гэта была дрэнная жанчына). Гэтая сцэна, думаю, вядомая амаль кожнаму паляку. Таму, калі пачуеце сказ «bo to zła kobieta była», не ўспрымайце яго сур’ёзна.

Żeby zresetować się – як павялося ў нашым тэхналагічным свеце, шмат выразаў або словазлучэнняў у штодзённай мове мы пазычаем з электроннага свету. Reset – гэта перазагрузка. Датычыць камп’ютара, які па нейкай прычыне перастаў дзейнічаць, але многія ўжываюць гэтае слова ў дачыненні чалавека: перазагрузіцца – гэта значыць забыць нешта прыкрае, пачаць жыць нанава.

Ewelinowy wieczór – не маю паняцця, што гэта азначае. Адзінае, што мне прыходзіць у галаву, гэта вечар, праведзена з нейкай дзяўчынай па імені Эвэліна.

Nad jeziorem gasł dzień – палякі праводзяць прыемна час nad wodą, а не на вадзе, як беларусы. Таму яны адпачываюць nad morzem, nad jeziorem, nad rzeką (на моры, на возеры, на рацэ).

Zostawisz mnie – ты мяне кінеш, перастанеш быць маёй дзяўчынай.

A ja naiwny kolo: kolo – гэта жаргонны, маладзёжны варыянт слова калега, сябар (інакш – koleś, што азначае тое ж самае).

нг

Больш на гэтую тэму: Музычны ўрок польскай мовы