Беларуская Служба

Інстытут польскі ў Мінску запрашае на онлайн-выстаўку, прысвечаную Яну Паўлу ІІ

10.06.2020 14:27
Польскі інстытут у Мінску разам з Польскай галерэяй плакату ў Кракаве падрыхтаваў выставу «Дарога...».
Jan Paweł II
Jan Paweł IINarodowe Archiwum Cyfrowe

На ёй прадстаўлена асоба Караля Вайтылы і пазней Папы рымскага на плакатах, і ягоныя сувязі з польскім тэатрам. Віртуальная сустрэча з мастацтвам і асобай Святога айца адбываецца ў рамках святкавання 100-годдзя з дня нараджэння Яна Паўла ІІ.

Дырэктар Польскага інстытута ў Мінску Цэзары Карпіньскі паведаміў Польскаму радыё, што выстава ўключае тэатральныя плакаты, звязаныя з пастаноўкай п'ес будучага Папы.

- Караль Вайтыла зрабіў свой унёсак у драматургію перад тым, як стаў Папам рымскім. Польскія тэатры рыхтавалі пастаноўкі ягоных пʼес. Польскія артысты стваралі плакаты для прэмʼерных спектакляў Караля Вайтылы. Гэта вядомыя стваральнікі польскага плаката, як Францішак Старавейскі ці Ян Алексюн, – адзначыў Цэзары Карпіньскі.

Дырэктар Польскага інстытута ў Мінску дадае, што выстава таксама ўзбагачаная плакатамі, прысвечанымі падзеям часоў пантыфікату і пастырскай дзейнасці Яна Паўла ІІ, якія паўставалі з нагоды паломніцтваў Святога айца ў Польшчу.

Прадстаўленыя плакаты ўжо паказваліся на выставах як у Польшчы, так і за мяжой, сярод іншых у Швецыі, Харватыі і Германіі.

яс