Беларуская Служба

Тэатр Польскага радыё рэалізуе радыёспектакль пра пераможную Варшаўскую бітву

30.06.2020 14:23
У абвешчаным конкурсе перамог пісьменнік і драматург Яраслаў Якубоўскі са сцэнаром радыёспектакля «Рынграф».
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: fill /pixabay.com/CC0 Public Domain

Спектакль слухачы Першай праграмы Польскага радыё змогуць пачуць 15 жніўня ў 100-годдзе Варшаўскай бітвы – гаворыць дырэктар Тэатру Польскага радыё Януш Кукула.

-Я спадзяюся, што ўзнік вельмі цікавы радыёспектакль. Гэта багаты музычна і інтэлектуальна аповед пра тыя падзеі. Ёсць бітва, але і індывідуальная трагедыя герояў. Мы назіраем за гэтымі людзьмі амаль усё іх жыццё, ажно да 50-х гадоў. Гэты радыёспектакль паявіцца таксама на дысках, якія з нагоды 100-годдзя Варшаўскай бітвы Польскае радыё выдасць неўзабаве.

Другое месца ў конкурсе журы прызнала Агнешцы Славіньскай, а трэцяе Міхалу Андруку. Гэтыя радыёспектаклі таксама будуць пастаўленыя Тэатрам Польскага радыё:

-Мы вядзем размовы з аўтарамі, бо гэта вельмі доўгія сцэнары, іх трэба скараціць. Там выступае па 40 герояў, а радыёспектаклі павінны быць іншымі. Рэжысёры працуюць над сцэнарамі, неўзабаве яны таксама паявяцца на антэне Першай праграмы Польскага радыё. Гэтыя тры працы сапраўды надзвычай натхняльныя і маюць вельмі высокі мастацкі ўзровень.

Конкурс арганізаваны ў сувязі з 100-й гадавінай Варшаўскай бітвы. Пры дапамозе радыёспектакля Польскае радыё хоча трапіць да самых маладых слухачоў, наблізіць ім тую падзею, якая, паводле многіх гісторыкаў, змяніла лёс Еўропы і свету.

13-15 жніўня 1920 году на прадмесцях Варшавы разыгралася вырашальная бітва польска-бальшавіцкай вайны, якую называюць «Цудам на Вісле». Яна вырашыла пра захаванне Польшчай незалежнасці і выратаванне Еўропы ад бальшавікоў.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры