Беларуская Служба

Музычны ўрок польскай мовы

09.07.2020 09:00
Пра рыжую хітрую лісіцу спявае Наталля Застэмпа.
Аўдыё
Ілюстрацыйны здымакwww.pixabay.com/CC0 Creative Commons

Імя Наталля стала вельмі папулярным на працягу апошніх некалькіх дзясяткаў гадоў у Польшчы. Вось ужо чарговая спяваючая жанчына з такім іменем, творчасць якой я хачу вам, дарагія слухачы, прадставіць у маёй рубрыцы.

Наталля Застэмпа (Natalia Zastępa) яшчэ вельмі маладая, ён толькі ў канцы мая споўнілася 18 гадоў, тым не менш, у Наталлі ёсць ужо свая рубрыка ў сусветнай электроннай энцыклапедыі. Праўда, у Вікіпедыі мала звестак пра выканаўцу, але гэта і не дзіўна, бо яе дзейнасць на сцэне толькі пачынаецца. Наталля ў 2018 годзе стала фіналісткай першага выдання праграмы The Voice Kids, у гэтым жа годзе яна заваявала званне фіналісткі дзявятага выдання праграмы The Voice of Poland.

Летам 2019 года выступіла на Фестывалі польскай песні ў Аполі падчас канцэрту дэбютаў. У студзені 2020 года пяснярка ўдзельнічала ў дабрачынным канцэрце «Артысты для Маі», які адбыўся, каб сабраць сродкі на дапамогу Маі Каплон, фіналістцы восьмага выдання The Voice of Poland. Мая Каплон ад нараджэння пакутуе ад вельмі сур’ёзнай формы скрыўлення хрыбта – скаліёзу. Яна перанесла 20 аперацый, у тым ліку некалькі аперацый, якія ратавалі яе жыццё, у амерыканскай клініцы. Дзеля гэтага трэба было сабраць мільёны злотых. Удалося.
Сёння вашай увазе кампазіцыя ў выкананні Наталлі Застэмпы, якая называецца «Rudy» (Рыжы).

I co, i co?
W butelce widać dno
Bo ktoś, bo ktoś
Nawarzył nam tu to
A ja, a ja
Jak betonowy blok
Stoję ze szklanką
I mój zimny wzrok

A ty, a ty
Jak rudy, cwany lis
I hop, i hop
Utkwiłeś w głowie mi
Na pół, na pół
Twe słowa dzielę dziś
By chociaż znaleźć
Gdzie dobro, gdzie zło

Chodź i nie mów już nic
Potem goń wszystkie moje sny
I teraz złam zasady, nie znasz ich
Wtedy kłam, kłam, kłam, kłam, kłam

Mów prawdę, którą chcę znać
Bo przecież znam słodko-gorzki jej smak
I potem kłam, że nie umiesz w to grać
Ciągle kłam, kłam, kłam

I co, i co?
Do nory teraz hop
Bo dżin, bo dżin
Twych życzeń spełnił sto
Czy tak, czy tak
Naprawisz teraz zło?
Bo został tylko wstyd
Nieprawdy cały stos

I ja, i ja
Już nie mam co tak tkwić
Bo grzech, bo grzech
Byłoby nie skraść nic
Tych łez i chwil
Dla których mogłam być
Choć jeszcze jeden raz
Królową tak jak w snach

I co, i co?
I po co wszystko to?
Gdy tak, gdy tak
Próbujesz odbić się

І што, і што? У бутэльцы відаць дно. Бо хтось, бо хтосьці наварыў нам гэта тут. А я, а я як бетонны блок стаю са шклянкай і мой халодны позірк. А ты, а ты, як рыжая хітрая лісіца. І гоп, і гоп, засеў ты ў маёй галаве. На палову, на палову я сёння дзялю твае словы.

Каб хаця б знайсці, дзе дабро, а дзе зло. Хадзі, і нічога ўжо не кажы, потым гані ўсе мае сны. І цяпер паруш усе правілы, ты іх не ведаеш. Тады хлусі, хлусі, хлусі...

Кажы праўду, якую я хачу ведаць, бо я ж ведаю яе салодка-горкі смак. І потым хлусі, што ты не ўмееш у гэта гуляць. Пастаянна хлусі, хлусі, хлусі...

І што, і што. У нару цяпер гоп, бо джын, бо джын тваіх пажаданняў споўніў сто. Ці так, ці так цяпер ты выправіш зло, бо застаўся толькі сорам, няпраўды цэлая гара.

І я, і я ўжо не мае навошта тут далей знаходзіцца, бо грахом, грахом было б нічога не ўкрасці. Тых слёзаў і хвілін, для якіх я магла бы быць, хаця б яшчэ адзін раз, каралевай, як у снах. І што, навошта гэта ўсё, калі ты так спрабуеш адбіцца.

Тэкст песні напісаў Юліуш Каміль, музыку – разам Юліуш Каміль і Міхал Петшак.

Rudy – гэта па-польску «рыжы», у дадзенай песні гаворка ідзе пра рыжую хітрую лісіцу (rudy cwany lis). Гэта мужчына, што на польскай мове не гучыць недарэчна, паколькі тут лісіца – мужчынскага полу (ліс). Трэба сказаць, што палякі таксама карыстаюцца словам ryży у такім жа значэнні, як на беларускай мове. Толькі гэты выраз ужываецца выключна ў гутарковай мове, а больш афіцыйна чалавека з рыжымі валасамі або звера з рыжай шэрсцю называюць руды.

Ktoś nawarzył nam tu coś – нехта наварыў нам тут нешта. У Беларусі кажуць «наварыць кашы», калі гаворка ідзе пра нейкае здарэнне з негатыўным вынікам, а палякі не вараць кашы, яны вараць піва і гавораць наважыць піва, а значэнне гэтага фразеалагізму дакладна такое ж, як і наварыць кашы па-беларуску.

Naprawić zło – калі ўжо нехта наварыў кашы, і здарылася з-за гэтага нешта дрэннае, ён павінен направіць зло, гэта значыць, выправіць тое зло, якое выклікаў.

Dżin – гэта джын з бутэлькі (дух, які выконвае пажаданні) Па-польску пішацца dżinn. А вось алкагольны напой джын на польскай мове пішацца інакш – gin.

Próbujesz odbić się – ты спрабуеш адпіхнуцца. Як правіла людзі адпіхваюцца ад дна, калі ім удасца на гэтае дно ўпасці.

нг

Больш на гэтую тэму: Музычны ўрок польскай мовы