Беларуская Служба

З 6 па 11 верасня пройдуць Дні ўкраінскай музыкі ў Варшаве

27.08.2020 08:19
Шосты раз у Варшаве можна будзе паслухаць украінскую музыку. 
        .
Шосты раз у Варшаве можна будзе паслухаць украінскую музыку. Плакат дзён музыкі

Папярэдні фестываль адбыўся ў мінулым годзе і з таго часу паявілася перакананне, што ўкраінская музыка павінна гучаць у польскай сталіцы на пачатку верасня кожны год.

У першы дзень, 6 верасня, вакальны гурт MORE прадставіць праграму каляндарна-абрадавых, лірычных і гістарычных песень з Палесся і Цэнтральнай Украіны ў аўтэнтычным выкананні.

Віяланчэльны дуэт Магдалены Баяновіч і Барташа Козяка зайграюць разам, а таксама выканаюць сольныя партыі на віяланчэлі Валянціна Сільвестрава, найбольш вядомага сёння ў свеце ўкраінскага кампазітара.

11 верасня ў канцэрце паміж словам і гукам заспяваюць Любава Сідарэнка, Мыхайла Швед, Святлана Азарава, Богдан Сегін, Золтан Алмашы, Олэксандр Шымко. На канцэрце будзе гучаць музыка ўкраінскіх кампазітараў сярэдняга пакалення, стыпендыстаў праграмы «Gaude Polonia». Творы першапачаткова былі замоўленыя і выкананыя ў рамках праекту «Паміж словам і гукам» – паміж польскім паэтыцкім словам і гукам украінскіх кампазітараў.

У творах выкарыстаная вакальная паэзія Марты Падгурнік, Караля Вайтылы і Галіны Пасвятоўскай, а ў інструментальных кампазіцыях натхненнем сталі вершы Чэслава Мілаша, Віславы Шымборскай і Богдана Задуры.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры