Беларуская Служба

Варшава загучала паэзіяй свабоднай Беларусі

30.09.2020 14:57
«Менавіта для таго каб мы ў такой барацьбе захавалі сваю душу, засталіся людзьмі - цераз паэзію захоўваем гэта ў сабе.»
Аўдыё
  • Беларуская паэзія і яе ўплыў на беларускую грамадскасць
Паэтычны беларускі вечар у ВаршавеАльберт Ежы Вяжбіцкі

У кавярні Big Book Cafe, якая мясціцца ў варшаўскім мікрараёне Макотаў прайшла сустрэча прысвечаная беларускай паэзіі. Прысутныя мелі магчымасць пазнаёміцца з цяперашняй сітуацыяй у Беларусі з пункту гледжання паэтаў. Пра ідэю арганізацыі сустрэчы і ролю паэзіі ў змаганні за свабоду распавяла нам арганізатарка вечара Зофія Ябланоўска-Ратайска:

- Я веру ў голас паэты і мастацтва. Зрэшты найлепшым доказам з'яўляецца тое, што дыктатары заўсёды баяліся паэтаў і мастакоў, зачынялі тэатры. Такім чынам дапамога і цікаўнасць да мастацтва – вельмі важны фактар. Гэта слова парушае свет. 
Беларусь гэта краіна ў сярэдзіне Еўропы, з еўрапейскай культурай. У беларусаў вельмі прыгожая мова, спецыфічная, моцна звязана з прыродай, месцам у якім знаходзіцца Беларусь. Дадаткова, у сувязі з гістарычнай і сучаснай сітуацыяй беларуская літаратура парушае важныя тэмы, як свабода, справядлівасць, любоў, смерць – яны найважнейшыя.

Паэтычны беларускі вечар у Варшаве Паэтычны беларускі вечар у Варшаве

На сустрэчу быў запрошаны Андрэй Хадановіч, аднак не змог ён прыехаць у Варшаву з прычыны таго, што захварэў на каронавірус. Паэт і перакладчык прысутнічаў аднак на сустрэчы ў анлайн фармаце – расказаў пра сітуацыю ў краіне, пра тое, як у гэты час жыве паэзія і прачытаў некалькі сваіх твораў – як старэйшых, так і тых створаных пад уплывам паслявыбарчай сітуацыі ў краіне.


Паэтычны беларускі вечар у Варшаве Паэтычны беларускі вечар у Варшаве

Творы са збораў вершаў перакладзеных на польскую мову чытала між іншым Таццяна Царук-Фалевіч, фатографка і журналістка. Яна прыбліжала прысутным гісторыю беларускай літаратуры, мовы і іх узаемны ўплыў на цяперашнюю сітуацыю ў Беларусі.

- Менавіта для таго каб мы ў такой барацьбе захавалі сваю душу, засталіся людзьмі - цераз паэзію захоўваем гэта ў сабе. Мы ведаем, што мы баронім - мы баронім тое, што мы любім - нашую зямлю, нашых старых, нашых дзяцей, а калі мы ёсць такімі наша душа пашыраецца, мы становімся часткай народнай душы.

На сустрэчы адзначылася таксама неверагодная роля жанчын у цяперашніх беларускіх пратэстах. Паводле Таццяны Царук-Фалевіч гэта яны сталт самім вялікім рухавіком перамен у Беларусі.

Калі нейкі край становіцца на краі бездані яго ратуюць жанчыны. І я зараз адчуваю, і мы ўсе бачым, што менавіта жанчыны ратуюць наш народ. І беларусы зараз пачулі сябе адным, гэта адчуваецца сэрцам. Муры павінны рухнуць.

Паэтычны беларускі вечар у Варшаве Паэтычны беларускі вечар у Варшаве

Паэткай, якая прысутнічала на сустрэчы і чытала так свае, як і аўтарства іншых паэтаў, вершы была Міра Лукша – прадстаўніца беларускай меншасці ў Польшчы, рэдактарка тыднёвіка «Ніва», які публікуецца ў Беластоку. Яна расказала пра тое, як беларусы Падляшша і мастакі выказваюць сваю салідарнасць з беларусамі на радзіме:

- Мы, беларусы Беласточчыны заўсёды падтрымліваем Беларусь - аўтрараў, перакладчыкаў, якія дзесяцігоддзямі перакладаюць творы. І сёння мы хацелі паказаць, палякам перш за ўсё, што адбываецца ў найсучаснай беларускай паэзіі. Паказаць, што ствараюцца вершы ў цяперашні момант, калі беларускі народ становіцца народам. Асабліва ў гэтым момант, калі пра Беларусьчуюць усе, не магчыма не закранаць палітычныя тэмы.

Паэтычны беларускі вечар у Варшаве Паэтычны беларускі вечар у Варшаве

Як падкрэслівалася не раз на варшаўскай сустрэчы, паэзія ёсць сілай народаў і іх імкнення да свабоды і да свайго. Нельга не заўважыць, што яна стала адным з сімвалаў беларускіх пратэстаў – яна гучыць на калідорах універсітэтаў, у дварах у форме песень, а таксама адлюстроўваецца ў лозунгах, якія бачна на плакатах падчас маршаў па ўсёй Беларусі.

слухайце аўдыё

Альберт Ежы Вяжбіцкі