Беларуская Служба

Зніклая карціна вярнулася ў Нацыянальны музей

07.10.2020 11:18
"Хата пад снегам" лічылася ваеннай стратай.
Аўдыё
  • Зніклая карціна вярнулася ў Нацыянальны музей
Зніклая карціна вярнулася ў Нацыянальны музей PAP/Jakub Kaczmarczyk

У аўторак у прысутнасці намесніка міністра культуры і нацыянальнай спадчыны Яраслава Селіна Нацыянальны музей у Познані паказаў карціну Міхала Гарсткіна-Вівюрскага "Хата пад снегам", якая была страчаная падчас Другой сусветнай вайны.

Карціна была часткай калекцыі музея да 1939 г. Яна была "пазычана" немцамі 15 лістапада 1939 г. і з тых часоў была страчана. Карціна лічылася ваеннай стратай. Аднак, намаганнямі Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны "Хата пад снегам" была адноўлены і праз 81 год вернутая ў Нацыянальны музей у Познані.

У польскім спісе ваенных страт знаходзіцца больш за 60 тысяч прац. Міністэрства культуры пастаянна працуе над тым, каб знайсці і аднавіць як мага больш твораў мастацтва, страчаных у выніку Другой сусветнай вайны. За апошнія 5 гадоў было знойдзена больш за 500 аб'ектаў. Не ўсе яны знаходзяцца за мяжой, што пацвердзіў выпадак карціны Міхала Гарсткіна-Вівюрскага.

"Хата пад снегам" з'явілася на аўкцыёне ў маі 2019 года. Дзякуючы супрацоўніцтву з праваахоўнымі органамі ўдалося своечасова канфіскаваць аб'ект і вярнуць яго ў Нацыянальны музей у Познані. Эксперты Нацыянальнага музея ў Гданьску і Нацыянальнага музея ў Познані пацвердзілі сапраўднасць карціны і яе прыналежнасць да Познаньскай калекцыі - паведамляе Нацыянальны музей у Познані.

Для Вялікапольшчы Міхал Гарсткін-Вівюрскі мае асаблівае значэнне. Ён значна актывізаваў мастацкае асяроддзе рэгіёна. Калекцыя Познаньскага музею налічвае 11 карцін Міхала Гарсткіна-Вівюрскага.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры