Беларуская Служба

Naviband даў тры канцэрты ў Польшчы

26.10.2020 17:01
На канцэртах можна было заўважыць шмат бел-чырвона-белых сцягоў, адчувалася сапраўдная атмасфера свабоды.
Аўдыё
  • Польскія канцэрты Naviband прайшлі пад знакам свабоды і пазітыву
Naviband
Naviband падчас канцэрту ў Варшавефота: Альберт Ежы Вяжбіцкі

На мінулым тыдні адбылася серыя канцэртаў гурта Naviband у Польшчы. Прадстаўнікі Беларусі на «Еўрабачанні-2017» ужо раней выступалі ў Польшчы, але першы раз пасля пачатку пандэміі каранавіруса. Іх турнэ з сакавіка было перанесенае на кастрычнік, аднак у сувязі са складанай эпідэмічнай сітуацыяй у Польшчы яны паспелі зладзіць яго ў апошні момант перад жорсткімі абмежаваннямі, уведзенымі ўрадам. Канцэрты ў Польшчы ладзіліся ва Ўроцлаве, Кракаве і Варшаве.

На канцэртах у Польшчы выступалі толькі вакалісты Naviband Арцём Лук’яненка і Ксенія Жук, якія пераехалі ў Польшчу амаль месяц таму разам з сынам. Астатнія чальцы гурту, інструменталісты, знаходзіцца надалей у Беларусі. Нягледзячы на сітуацыю ў Польшчы, музыкі былі вельмі радыя выступіць пасля доўгай адсутнасці канцэртаў. На пачатку канцэрту выканалі песню, якая стала адным з гімнаў беларускага пратэсту, «Іншымі».

Акрамя сваіх песняў вакалісты гурту выказваліся вельмі цёпла пра беларусаў, якія зараз даюць прыклад сваёй мужнасці, і змагаюцца за свабоду. На канцэрце можна было заўважыць шмат бел-чырвона-белых сцягоў, адчувалася сапраўдная атмасфера свабоды.

У гэтым годзе Naviband упершыню станоўча выказаўся наконт падзеяў у Беларусі. Можна іх было таксама ўбачыць на некаторых нядзельных маршах у Мінску, дзе, ідучы з гітарай, спявалі свае песні. Зараз разам з сынам Ксенія і Арцём апынуліся ў Польшчы, але і тут падтрымліваюць тых, хто застаўся і змагаецца на радзіме. На канцэрце можна было падтрымаць дзейнасць Беларускага цэнтру салідарнасці, купляючы майкі з цытатамі з песняў Naviband.

Слухайце аўдыёфайл

Альберт Ежы Вяжбіцкі