Беларуская Служба

Польскі музей гісторыі і Польскае радыё разам адзначаюць Дзень незалежнасці

11.11.2020 09:12
З нагоды Дня Незалежнасці музей падрыхтаваў анлайн-гульню «Так змяніўся свет».
            .
У гэтым годзе Польскі музей гісторыі і Польскае радыё разам адзначаюць Дзень незалежнасці.Przystanekniepodleglosc.muzhp.pl

У гэтым годзе Польскі музей гісторыі і Польскае радыё разам адзначаюць Дзень незалежнасці.

З нагоды Дня Незалежнасці музей падрыхтаваў анлайн-гульню «Так змяніўся свет», якая з'яўляецца часткай праекту «Прыпынак Незалежнасці», які праводзіцца на працягу 15 гадоў 11 лістапада. У сваё 95-годдзе партнёрам праекта зʼяўляецца Польскае радыё.

Мэта гульні паказаць, як Польскае радыё змяніла жыццё грамадства ў міжваенны перыяд на прыкладзе варшаўскай сямʼі, – кажа Бэата Вольшчак з Польскага гістарычнага музею.

-Мы запрашаем у варшаўскую кватэру сямʼі Марціньскіх. Мы пазнаёмімся з галавой сямʼі спадаром Марцінам і яго жонкай Ганнай, іх дваімі дзяцьмі і бабуляй з дзядуляй. Кожны з іх мае свае зацікаўленні, але аднойчы дзядуля прыносіць цяжкую торбу і паведамляе, што гэта радыё. І цяпер будуць адбывацца падзеі. Менавіта падчас гульні можна будзе даведацца, што дакладна будзе адбывацца.

Гульня будзе даступная з 11 лістапада праз Інтэрнэт-дадатак Przystanekniepodleglosc.muzhp.pl.

Бэата Вольшчак дадае, што з моманту свайго стварэння Польскае радыё змяніла не толькі доступ да інфармацыі пра найбольш важныя палітычныя, эканамічныя і спартовыя падзеі, але і надзвычайна падтрымала і развівала культуру.

-Радыё таксама сустварала музычнай жыццё Польшчы, супрацоўнічала з выбітнымі польскімі кампазітарамі, музыколагамі, гуртамі, засноўвала свае аркестр, камерныя хоры. Польскае радыё стварыла сваю форму перадачы літаратуры – радыёспектаклі. Першы прагучаў у лістападзе 1926 году. Перад мікрафонамі выступалі найлепшыя польскія акторы, а адаптацыяй тэкстаў займаліся самыя выбітныя тэатральныя рэжысёры.

Гульня «Такім чынам, свет змяніўся» будзе суправаджацца віктарынай пра Польскае радыё «Што вы ведаеце пра радыё?».

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры