Беларуская Служба

Беларуская культура пад рэпрэсіямі

16.11.2020 19:35
Дваравыя канцэрты і новыя песні, малюнкі пра пратэсты і вершы – гэта ўсё вельмі важна ў супрацьстаянні рэжыму.
Аўдыё
  • Культура таксама змагаецца за сваю свабоду
Здымак мае ілюстрацыйны характарPAP/EPA/STR

Апошняй ахвярай беларускіх сілавікоў, якая ўзбудзіла другую хвалю пратэстаў у Беларусі, стаў Раман Бандарэнка - мастак, абаронца Плошчы Перамен. Менавіта мастакі, музыкі, пісьменнікі і ўсе, хто дбае пра развіццё чалавечай душы, сталі важнай часткай пратэстнага руху. Яны выступаюць на дваравых канцэртах, ездзяць падтрымаць бастуючых, арганізуюць міжнародныя канцэрты салідарнасці з Беларуссю за мяжой. Разам з пышырэннем рэпрэсій супраць мірнага беларускага народа беларускі рэжым у выглядзе сілавікоў пачаў рэпрэсаваць і людзей культуры. Нягледзячы на пагрозы, актыўнасць творцаў не сціхае - яны выступаюць з падтрымкай беларусаў і адкрыта выказваюць свае думкі наконт падзеяў у краіне ў сваіх сацсетках. «Магчымасць быць затрыманым і рэпрэсаваным – гэта цана свабоды, якую гатовыя плаціць творцы», кажа паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч.

Затрыманні музыкаў і артыстаў адбываюцца ў любы момант і ў любым месцы. Гэта спосаб запужаць іх і спыніць дзейнасць, якая спрычыняецца да падтрымання волі беларусаў у змаганні за свабоду і свае правы. Толькі за апошнія тыдні затрымана некалькі вядомых беларускіх музыкаў, мастацкіх і культурніцкіх дзеячаў: Павел Аракелян, Андрусь Такінданг, Аляксандр Ждановіч (Маляваныч). Пры гэтым абвінавачанні - абсурдныя і архаічныя.

Пад рэпрэсіі трапляюць і менш вядомыя музыкі і прадстаўнікі культурніцкага асяроддзя, кажа Андрэй Хадановіч.

На пачатку пратэстаў менавіта людзі культуры сталі іх пратэстаў – усе добра памятаем штодзённыя спевы на прыступках філармоніі, пратэсты купалаўцаў супраць звальнення Паўла Латушкі, выступы гуртоў Naviband, Irdaroth, Піта Паўлава на нядзельных маршах, дваравыя канцэрты згаданых Вольскага, Аракеляна, Хадановіча... Гэта  сведчыць пра агульную тэндэнцыю ў мастацкім асяроддзі. Аднак не ўсе выказаліся прама супраць улады і яе незаконных дзеянняў – ёсць артысты, якія вырашыліся застацца пры ўладзе і далей выступаць у тэатры ці на праўладных канцэртах. Аднак гэта меншасць, бо гэтай дзяржаве не патрэбная культура, лічыць Андрэй Хадановіч.

Агульная карціна наступная: самыя вядомыя персанажы беларускай культуры з самога пачатку на баку пратэсту. Яны нязгодныя з тым, што адбываецца, і ведаюць, што свабода слова і выбару датычыць таксама і іх творчасці – у недэмакратычнай краіне музыка, і культура не могуць існаваць па-за рамкамі цэнзуры. Таму рэпрэсіі і суткі – гэта цана, якую яны згодныя заплаціць за сваю свабоду.

Альберт Ежы Вяжбіцкі