Беларуская Служба

Пётр Букартык спявае пра блакітную пандэмію

18.02.2021 14:27
У часы пандэміі музыкантам ды агулам артыстам прыходзіцца нялёгка, яны пакуль што дзейнічаюць у падвешаным стане.
Аўдыё
Piotr Bukartyk
Piotr BukartykWojciech Kusiński/Polskie Radio

У гэтую музычна-моўную рубрыку на гэты раз я выбрала крыху іншы від музыкі, чым папулярная. Гэта хутчэй кампазіцыя з разнавіднасці бардаўскай песні. Аўтар – Пётр Букартык (Piotr Bukartyk), а змест вельмі актуальны – гаворка ідзе пра розныя бедствы, з якімі сутыкаецца чалавецтва, між іншым, пандэмія.

Па традыцыі распавяду коратка пра выканаўцу. Пётр Букартык нарадзіўся ў 1964 годзе ў горадзе Зялёна Гура. Музыкант, кампазітар, тэлевядоўца, бард. Пісаць песні і спяваць ён пачаў у сярэдняй школе. Доўгі час выступаў самастойна. Падчас аўтарскіх канцэртаў, а сваю першую кружэлку выдаў толькі праз амаль два дзесяцігоддзі пасля пачатку эстраднай дзейнасці, спяваў песні, якія ўласнаручна напісаў. А першы кампакт-дыск, выдадзены ў 1997 годзе, прынёс Букартыку намінацыю на прэстыжную ўзнагароду Фрыдэрык.

Пад канец 90-ых гадоў герой нашай перадачы пачаў супрацоўнічаць з музычнымі калектывамі ды іншымі выканаўцамі – між іншым гуртом “Секцыя”, з якім запісаў кампакт-дыск.

Букартык выступаў таксама ў тэатральных прадстаўленнях, граў у варшаўскім тэатры Рампа, вядзе перадачы на радыё – супрацоўнічаў з Трэцяй праграмай Польскага радыё, з грамадскім, а таксама прыватным тэлебачаннем.

Цяпер, у часы пандэміі, музыкантам ды агулам артыстам прыходзіцца нялёгка, яны пакуль што дзейнічаюць у падвешаным стане, канцэрты граць нельга, выступаць перад публікай – таксама, дазволена толькі творчасць у онлайн-фармаце, што не кожнаму адпавядае, аднак трэба неяк жыць далей. Песню на гэтую тэму напісаў Пётр Букартык, музыка – таксама яго аўтарства. Называецца кампазіцыя «Блакітная пандэмія».

Pan Jezus razem z tatą swym przechadzał się po błoniach

Rozmowa nie kleiła się, w powietrzu wisiał jakiś kwas

Wtem z Indii dzwonią : dzyń, dzyń, dzyń! - ten młody z głową słonia

„Mój stary – mówi – pyta czy, robota to któregoś z was?”

To jak można tak? Skąd tyle tych plag?

Ale nie myślisz chyba o nas? Ja nie wiem czyja to korona…

To jak można tak? Skąd tyle tych plag?

Ty chcesz się dziwić, to się dziw, ale czy mamy na to jakiś wpływ?

Naprawdę może napsuć krwi sugestia obraźliwa

Jedyne wszak, co spaja świat, to krucha równowaga sił

Tym łatwiej o niepokój, gdy znienacka się odkrywa,

Że jednak to możliwe by ktoś tam nad nami wyżej jeszcze był

Spójrz w niebo kiedy ranek, lub gdy zachodzi słonko

Te buzie zatroskane – pewnie pracują nad szczepionką

To jak można tak? Skąd tyle tych plag?

A chcesz się dziwić, to się dziw, ale czy mamy na to jakiś wpływ?

Spójrz w górę kiedy ranek, lub gdy zachodzi słonko

Te buzie zatroskane – tam też pracują nad szczepionką.

Tam też pracują nad szczepionką … tam też…

Спадар Ісус разам з татам прагульваўся па лугу. Размова не клеілася, у паветры вісеў нейкі негатыў. Тады з Індыі звоняць: дзынь, дзынь – той малады з галавой слана. «Мой стары, – кажа, – пытаецца, ці гэта работа кагосьці з вас?».

Як можна так? Адкуль столькі бедстваў? Але ты не думаеш, хіба, пра нас? Я не ведаю, чыя гэта карона. Як так можна, адкуль столькі бедстваў? Ты хочаш здзіўляцца, то здзіўляйся, але ці ў нас на гэта ёсць нейкі ўплыў?

Насамрэч можа папсаваць крыві абразлівы намёк. Адзінае, аднак, што яднае свет, гэта крохкая раўнавага сілаў. Тым лягчэй усхвалявацца, калі раптам адкрываеш, што аднак магчыма, каб над намі там вышэй быў нехта яшчэ.

Зірні ў неба, калі раніца або калі заходзіць сонейка. Гэтыя твары заклапочаныя – відаць, працуюць над прышчэпкай. Як так можна, адкуль столькі бедстваў. Хочаш здзіўляцца, то здзіўляйся, але ці ў нас ёсць на гэта нейкі ўплыў?

Зірні ўверх, калі раніца або калі заходзіць сонейка. Гэтыя тварыкі заклапочаныя – там таксама працуюць над вакцынай...

Жартаўлівая песня на актуальную тэматыку, якую, магчыма, мы будзем праз год успамінаць з усмешкай, а можа нават і з настальгіяй – як было добра, можна было працаваць або вучыцца дома, не ездзіць на працу ці ў школу. Не ўсе, канешне, але частка.

Błonie – я выбрала гэтае слова, паколькі яго гучанне можа блытаць беларусаў. Выраз азначае луг, хаця па гучанні вельмі цяжка, а нават немагчыма аб гэтым здагадацца. Трэба таксама згадаць пра тое, што гэты выраз выкарыстоўваецца таксама ў пераносным значэнні. Напрыклад, у Кракаве ёсць гарадская тэрыторыя, якую называюць błonie. Гэта, аднак, не даслоўна «луг», а проста месца, дзе даволі шмат свабоднай зялёнай прасторы.

W powietrzu wisiał jakiś kwas – у паветры вісела напружанне, негатыў. Як лёгка здагадацца, калі ведаць, што на польскай мове kwas – гэта кіслата, то калі ў паветры вісіць «кіслата», гэта значыць, што няма добрага паразумення, ёсць нейкая напружанасць.

Czy to robota któregoś z was – ці гэта работа кагосьці з вас? Якая розніца паміж працай і работай? Праца па-польску мае нейтральнае значэнне, гэта кожная працоўная дзейнасць, а калі кажам robota, то як правіла ўкладваем у гэтае слова нейкі эмацыйны зарад. У дадзеным вершы слова работа мае негатыўнае значэнне, паколькі чалавек кажа пра хваробу.

Skąd tyle plag – адкуль столькі бедстваў. Plaga – азначае бедства, як правіла так кажуць пра нейкую эпідэмію, масавае захворванне або нашэсце шкодных насякомых ці грызуноў. А вось klęska żywiołowa – гэта стыхійнае бедства – паводка, засуха, вялізныя маразы, землятрус і г.д.

Tym łatwiej o niepokój – тым лягчэй расхвалявацца, тым лягчэй занепакоіцца. Гэта характэрная канструкцыя для польскай мовы – tym łatwiej o, што можна перакласці як «тым большая верагоднасць». Прыклады:

Im więcej w diecie człowieka żywności typu fast-food, tym łatwiej o chorobę – чым больш у харчаванні чалавека прадуктаў тыпу фаст-фуд, тым большая верагоднасць хваробы. Im mniejsze bezrobocie, tym łatwiej o pracę – чым меншае беспрацоўе, тым прасцей знайсці працу.

нг

Больш на гэтую тэму: Музычны ўрок польскай мовы