Беларуская Служба

Нямала вершаў Войцеха Млынарскага стала прыгожымі песнямі

25.02.2021 15:28
Адну з іх выконвае маладая польская музыкантка Аня Клыс.
Аўдыё
Ania Kłys (po prawej) we Wszystko gra z Ulą Kaczyńską
Ania Kłys (po prawej) we "Wszystko gra" z Ulą Kaczyńską Czwórka

На гэты раз я распавяду пра маладую музыкантку, якая яшчэ не настолькі папулярная, каб атрымаць сваё месца ў сусветнай энцыклапедыі ведаў – Вікіпедыі, але, на маю думку, раней ці пазней гэта здарыцца.

Гаворка ідзе пра Аню Клыс (Ania Kłys), якая нарадзілася ў горадзе Згажэлец на захадзе Польшчы. Сама піша тэксты, музыку, спявае кампазіцыі разнавіднасці так званага альтэрнатыўнага попу. Закончыла вышэйшую філалагічную школу ў Вроцлаве, і менавіта падчас вучобы ў ВНУ пачала музычную дзейнасць, хутка здабывала вопыт, паколькі магла вучыцца ў дасведчаных музыкаў.

У 2011 годзе Аня прыняла ўдзел у першым выданні праграмы Х-faktor, у якім дайшла да паўфіналу. Прызнанне публікі і гучныя апладысменты яна заваявала, выконваючы песню з рэпертуару Селін Дыён. У Ані прыемны, мілагучны голас, цёплы, але пры гэтым вельмі моцны, якім яна выдатна валодае, выконваючы як джаз, так і кампазіцыі ў стылі поп.

У 2016 годзе ўдзельнічала ў праграме Голас Польшчы, падчас выступленняў у прамым эфіры яна праспявала песні з рэпертуару пясняркі Siа, а таксама Jessie Ware.

А я прапаную вашай увазе польскую кампазіцыю, якая мае багатую гісторыю, яе арыгінальную версію выконваў вядомы музыкант Анджэй Зауха (Andrzej Zaucha), словы напісаў не менш вядомы паэт і пясняр Войцех Млынарскі (Wojciech Młynarski), а музыку – нядаўна памерлы кампазітар Антоні Копф (Antoni Kopff). Называецца песня «Будзь маім натхненнем» (Bądź moim natchnieniem).

Bądź moim natchnieniem, że świat zmienię

przeświadczeniem pięknym bądź, bo skąd mam je wziąć?

Zły czas unieważnij, daj blask mojej wyobraźni,

myślom mym bądź, jak czuły rym.

Improwizacją kolorową rządź,

ekranizacją moich marzeń bądź.

Bądź grą, gdzie co los to fant,

bądź listem na poste restante.

Blondynką mi bądź niedużą i moją wielką muzą.

Ja gram, śpiewam tworzę, a ty hoże me niebożę,

przy mnie siądź, natchnieniem mym bądź.

Ja jestem facet co w saksofon dmie,

taką mam pracę nie najlżejszą, nie.

Kłopoty mam w moll i w dur.

Potrzeba mi chmur i piór by niosły mnie swingu skrzydła,

by fraza mi nie brzydła.

Więc bądź moją muzą bądź mi blondyneczką niedużą.

W skwar czy w deszcz co robić masz, wiesz

Co masz robić, wiesz...

 

Будзь маім натхненнем, што свет я змяню, перакананнем прыгожым будзь, бо адкуль мне яго ўзяць? Дрэнны час адмяні, дай святло маёй фантазіі, думкам маім будзь як пяшчотная рыфма. Будзь каляровай імправізацыяй, экранізацыяй маёй мары. Будзь гульнёй, у якой кожны ход выйграе, будзь лістом на poste restante.

Бландзінкай для мяне будзь маленькай і маёй вялікай музай. Я граю, спяваю, ствараю, а ты, прыгожая мая нябога, каля мяне прысядзь, будзь маім натхненнем. Я – мужык, які дзьме ў саксафон, такая ў мяне праца, не самая лёгкая. Праблемы ў мяне ў моль і дур. Патрэбныя мне хмары і пер’е, каб неслі мяне свінгу крылы, каб фраза не надакучыла. І таму будзь маёй музай або бландзінкай маленечкай. У спякоту і ў дождж ведаеш, што рабіць маеш, ведаеш, што рабіць.

Przeświadczeniem bądź – перакананнем або ўпэўненасцю будзь. Przeświadczenie – гэта амаль тое ж самае, што і pewność, хаця з крышку меншай доляй упэўненасці.

Zły czas unieważnij – дрэнны час адмяні. Unieważnić – гэта як адмяніць, так і зрабіць нешта несапраўдным, напрыклад, калі палякі кажуць, што нейкія дакументы, papiery zostały unoważnione, гэта значыць, што яны страцілі сваю важнасць па прычыне нейкіх абставінаў, звязаных з часовымі рамкамі, або ў выніку рашэння адпаведнага дзяржаўнага органу адміністрацыі.

Bądź grą, gdzie co los, to fant – будзь гульнёй, дзе кожны рух выйграе. Los – гэта як лёс у значэнні «ход жыцця», тое, што ў ім здараецца, так і свайго роду латарэйны білет, шанцаванне або не ў нейкай гульні. А фант у гульні – гэта, думаю, беларусам зразумела, па-беларуску таксама можна гуляць у фанты. На польскай мове існуе таксама пагаворка «Co z tym fantem zrobić?», што можна перакласці «Як з гэтым быць, як тут быць?».

Bądź listem na poste restante – гэта значыць ліст, які прыходзіць не на адрас адрасата, а ў паштовае аддзяленне, дзе чакае, калі адрасат яго забярэ. Па-расійску кажуць письмо до восстребования, па беларуску – можа «да запатрабавання», ведаючы, што беларусы як правіла перакладаюць з расійскай мовы.

Hoże me niebożę – hoży значыць прыгожы, свежы, здаровы, а niebożę – нябога. Так што атрымліваецца «прыгожы мой нябога».

Ja jestem facet, co w saksofon dmie – я – мужык, які дзьме ў саксафон. Нагадаю, што тэкст песні напісаў Войцех Млынарскі, таму, хоць спявае жанчына, аповед вядзецца ад імя мужчыны.

By fraza mi nie brzydła – каб фраза мне не надакучыла. Калі гаворым, што нешта zbrzydła, гэта азначае, што гэтая рэч або дзейнасць стала для нас непрывабнай, мы ўжо не хочам мець з ёй дачынення.

нг