Беларуская Служба

Інстытут Polonika атрымаў больш сродкаў на рамонт польскіх помнікаў за мяжой

09.04.2021 09:45
За гэтыя грошы інстытут плануе рэстаўрацыю польскіх помнікаў у ЗША, Францыі, Украіне, Літве, Латвіі, Малдове, Грузіі, а таксама ў Замбіі.
   ,  .
Магіла Кіпрыяна Каміля Норвіда, Манмарансі . Par HZ — home archive, Domaine public, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=6010969

Сёлетні бюджэт Інстытута Polonika, які займаецца рэстаўрацыяй польскіх помнікаў за межамі , вырас да больш за 10 мільёнаў злотых, паведамляе Rzeczpospolita. У спісе помнікаў, якія будуць адноўленыя апынуліся, сярод іншага, польскія магілы на могілках у Манмарансі ля Парыжа, дзе пахаваныя польскія палітыкі, грамадскія актывісты, навукоўцы і прадстаўнікі асяроддзя культуры. У сувязі аб’вешчаным у Польшчы Годам Кіпрыяна Каміля Норвіда будзе адрамантаваны помнік на магіле выбітнага польскага паэта.

Таксама будуць працягвацца працы на магіле сям'і Адама Міцкевіча, прах якога быў перанесены на Вавель у 1890 годзе.

У папярэднія гады ў супрацоўніцтве з Таварыствам аховы польскіх помнікаў і гістарычных магіл у Францыі, была адрамантаваная, між іншым, магіла сям'і Макоўскіх, Вольгі Базнаньскай, Браніслава Пілсудскага, Гелены і Альфрэда Падэрэўскіх. Варта адзначыць, што падчас работ на магіле Парэдэўскіх удалося захаваць куст шыпшынніка, які расце побач. Згаданую расліну выбітны піяніст Ігнацый Ян Падэрэўскім прывёз са свайго сямейнага дома і пасадзіў пасля смерці сына Альфрэда.

У сваю чаргу ў літоўскім касцёле святога Казіміра ў Павяроўцы, дзе 15 снежня 1867 года быў ахрышчаны будучы маршал Польшчы Юзэф Пілсудскі, у мінулым годзе была адноўленая гістарычная лесвіца. Сёлета на святыні будзе заменены дах.

Усе гэтыя работы фінансуе Інстытут Polonikа. У 2020 годзе бюджэт інстытута складаў 8,4 мільёны злотых, сёлета - каля 10,3 мільёны, то боль на амаль 2 мільёны злотых больш. За гэтыя грошы інстытут плануе рэстаўрацыю помнікаў, звязаных з гісторыяй Польшчы, між іншым, у ЗША, Францыі, Украіне, Літве, Малдове, Грузіі, а таксама ў Замбіі.

Інстытут  Polonika не толькі працягвае шматгадовыя праекты, як, напрыклад, у Львове, але рыхтуецца да новых у тым ліку ва Украіне і Латвіі, паведамляе выданне Rzeczpospolita.

аз