Беларуская Служба

Варшаўская выстава «Абуджэнне Беларусі» – выбух дасціпнасці і крэатыўнасці (ФОТА)

10.04.2021 07:33
Большасць гэтых прац: пакатаў, фотакалажаў, карыкатураў і праектаў муралаў – паўсталі падчас мастацкай рэзідэнцыі беларускіх творцаў на Падляшшы, якую арганізаваў Фонд «Беларускі Дом».
Аўдыё
  • Прысутны на адкрыцці выставы «Абуджэнне Беларусі» заснавальнік ютуб і тэлеграм-каналаў «Нехта» Сцяпан Пуціла звярнуў увагу на ўздым крэатыўнасці і дасціпнасці, які знайшоў сваё адлюстраванне ў прадстаўленых працах.
  , , 9  2021
Выстава «Абуджэнне Беларусі», Варшава, 9 красавіка 2021 годаБеларуская Служба ПР, Э. Жолуд

У пятніцу, 9 красавіка, роўна праз 8 месяцаў ад пачатку беларускіх пратэстаў, у Варшаве адкрылася выстава «Абуджэнне Беларусі».

Выстава «Абуджаная Беларусь», Варшава, 9 красавіка 2021 года Выстава «Абуджаная Беларусь», Варшава, 9 красавіка 2021 года

. .

Тысячы яскравых і эмацыйных малюнкаў, плакатаў, калажаў і твораў стрыт-арту сталі не проста адлюстраваннем беларускіх падзеяў, яны натхнялі беларусаў адстойваць свае правы, змагацца за праўду і справядлівасць. Некаторыя з 66 мастацкіх працаў, прадстаўленых на выставе ў новай сядзібе «Беларускага дому» у Варшаве, ужо сталі вядомымі і папулярнымі. У якасці паштовак іх дасылалі палітвязням, праектавалі на будынкі дамоў і выкарыстоўвалі, як плакаты на маніфестацыях.

Большасць гэтых прац: пакатаў, фотакалажаў, карыкатураў і праектаў муралаў – паўсталі падчас мастацкай рэзідэнцыі беларускіх творцаў на Падляшшы, якую арганізаваў Фонд «Беларускі Дом», паведаміў яго старшыня Алесь Зарэмбюк. Ад імя Народнага антыкрызіснага кіравання і яго лідара Паўла Латушкі ў адкрыцці выставы ўдзельнічаў былы амбасадар Беларусі ў Аргенціне Уладзімір Астапенка.


Выстава «Абуджаная Беларусь», Варшава, 9 красавіка 2021 года Выстава «Абуджаная Беларусь», Варшава, 9 красавіка 2021 года

Выстава «Абуджаная Беларусь», Варшава, 9 красавіка 2021 года Выстава «Абуджаная Беларусь», Варшава, 9 красавіка 2021 года

Выстава выяўленчага мастацтва «Абуджэнне Беларусі» паўстала пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Польшчы, а менавіта «Фонду міжнароднай салідарнасці». Старшыня праўлення Фонду Рафал Дзеньцялоўскі (Rafał Dzięciołowski) падкрэслівае, што польская дзяржава атрымала вялікі мандат ад свайго грамадства на падтрымку Беларусі:

-Такія мерапрыемствы, як сённяшняе выстава, з’яўляюцца выдатным адлюстраваннем таго, што цяпер перажывае беларускае грамадства. Дадзеная спроба запісаць універсальнай мовай мастацтва момант грамадска-палітычнага ўздыму ў Беларусі будзе даступная для шырокіх, неабазнаных колаў. З гэта пункту гледжання выстава «Абуджэнне Беларусі» дапамагае ў камунікацыі.

Выстава паўстала пры фінансавай падтрымцы МЗС Польшчы праз «Фонд міжнароднай салідарнасці», але на самой справе, галоўным спонсарам такіх захадаў з’яўляецца ўсё польскае грамадства. Без салідарнасці і жадання палякаў дапамагчы беларусам, у нас не было адпаведнага мандату, каб рэалізаваць гэты ды многія іншыя праекты.

Aмаль ¾ праектаў, якія цяпер рэалізуе «Фонд міжнароднай салідарнасці», накіраваныя на падтрымку дэмакратычных памкненняў беларусаў. Спектр такіх праектаў вельмі шырокі: ад падтрымкі беларускіх уцекачоў тут, у Польшчы, да дапамогі ў змаганні беларускага грамадства за дэмакратычныя правы і свабоды ў сваёй краіне.


. .

Выстава «Абуджаная Беларусь», Варшава, 9 красавіка 2021 года Выстава «Абуджаная Беларусь», Варшава, 9 красавіка 2021 года

. .

Прысутны на адкрыцці выставы «Абуджэнне Беларусі» заснавальнік ютуб і тэлеграм-каналаў «Нехта» Сцяпан Пуціла звярнуў увагу на ўздым крэатыўнасці і дасціпнасці, які знайшоў сваё адлюстраванне ў прадстаўленых працах.

На жаль праз эпідэмічныя абмежаванні цяпер выстава выяўленага мастацтва «Абуджанне Беларусі», адкрытая ў новай сядзібе «Беларускга Дома» у Варшаве, пакуль недаступная шырокай публіцы. Аднак арганізатары паабяцалі, што як толькі амбежванні будуць адменены, як зможа ўбачыць кожны.

Матэрыл з адкрыцця выставы слухайце ў далучаным файле! 

Эдуард Жолуд

«Беларусь абуджаная» – фотавыстава ў цэнтры Варшавы (ФОТА)

27.11.2020 14:32
На выставе прадстаўлены 25 фотаздымкаў, аўтарства карэспандэнтаў незалежных беларускі СМІ.

«Беларусь. Шлях да свабоды» – чарговая фотавыстава ў Варшаве пра Беларускую рэвалюцыі

10.12.2020 18:36
Выстава складаецца з трыццаці фотаздымкаў, на якіх адлюстраваная барацьба беларускага народа супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Беларускі дом распачаў акцыю-марафон «Калядныя паштоўкі палітвязням»

17.12.2020 14:29
Фонд Беларускі дом у Варшаве ў асноўным аказвае дапамогу тым беларусам, якія пацярпелі ў выніку рэпрэсіяў з боку ўладаў за ўдзел у мірных акцыях пратэсту.

Алесь Зарэмбюк пра планы Беларускага дому на 2021 год

11.01.2021 14:13
Фонд Беларускі дом у Варшаве дзейнічае ўжо восем гадоў.