Беларуская Служба

Сібірскі мемарыяльны музей апублікаваў новы гістарычны комікс «Сібір. Мая гісторыя»

15.04.2021 08:01
Першая частка комікса паказвае падарожжа польскіх ссыльных у фургонах для быдла.
 .
Комікс «Сібір. Мая гісторыя»sybir.bialystok.pl

Сібірскі мемарыяльны музей апублікаваў новы гістарычны комікс «Сібір. Мая гісторыя», заснаваны на ўспамінах Дануты Петшак, якая была ў ссылцы.

Данута Петшак, як пятнаццацігадовая дзяўчынка, была дэпартавана ў Казахстан у красавіку 1940 г. разам з маці і братам. Памяць пра гэтую падзею і ўспаміны былі выкарыстаны для стварэння гісторыі ў выглядзе гістарычнага комікса. Дзякуючы яму можна будзе даведацца гісторыю дэпартацый, гісторыю Другой сусветнай вайны, гісторыю вяртанняў з дэпартацый у Польшчу ў больш простай форме.

У дадатак да асноўнай думкі комікс расказвае пра каханне, якое пачало нараджацца паміж галоўнай гераіняй і хлопчыкам, з якім яна пазнаёмілася падчас прагулаў у 1939 годзе.

Першая частка комікса паказвае падарожжа польскіх ссыльных у фургонах для быдла.

Гэта карціна смерці, няшчасця і галечы свабодных і гвалтоўна паняволеных людзей.
Першы том змяшчае частку гісторыі. Ужо вядома, што будзе і другая частка. У ёй будзе апісана жыццё ў даваеннай Беласточчыне, а таксама ў казахстанскім стэпе.

ав

Сёння Сусветны дзень дэпартаваных у Сібір

17.09.2020 15:45
Па ўсёй Польшчы праходзяць урачыстасці ўшанавання памяці ахвяр савецкай агрэсіі.

Польскія «сібіракі» могуць атрымаць кампенсацыю за час дэпартацыі ў СССР

30.12.2020 10:33
У Польшчы пражывае каля 22 тысяч чалавек, якія былі сасланыя ўглыб Савецкага Саюза.