Беларуская Служба

Праваслаўныя адзначаюць Вялікдзень

02.05.2021 11:01
Вялікдзень –  свята пераходу ад няволі смерці да свабоды вечнага жыцця, свята аднаўлення ўсяго стварэння.
Аўдыё
  • Айцец Мікалай Астапчук распавядае пра самыя цікавыя вялікодныя традыцыі.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock/Izdebska Karolina

Вялікдзень – час радасці, адпачынку і вясёлых гульняў.

Фарбаваныя яйкі, пісанкі, валачобнікі ды радаснае прывітанне Хрыстос Уваскрэс! Вялікдзень – адно з самых шанаваных і найважнейшых хрысціянскіх святаў, у які вернікі згадваюць пра ўваскрашэнне Ісуса Хрыста. Гэта свята пераходу ад няволі смерці да свабоды вечнага жыцця, свята аднаўлення ўсяго стварэння.

Вялікдзень таксама называюць Пасхай, што з габрэйскай мовы азначае пераход. Вялікдзень сімвалізуе ўваскрэсенне Ісуса Хрыста пасля прыняцця ім пакутніцкай смерці за ўсе грахі роду чалавечага ў імя яго выратавання ад пякельных пакут. Адным з сімвалаў Вялікадня з’яўляецца яйка. Яно ўвасабляе народныя ўяўленні пра творчыя, жыццёвыя сілы прыроды, сімвалізуе перамогу жыцця над смерцю. Вялікдзень гэта таксама час напоўнены рознымі абрадамі ды гульнямі. Як даўней святкавалі Вялікдзень узгадвае айцец Мікалай Астапчук, настаяцель Прачысценьскай царквы ў Гарадку, родам з Чыжоў. З ім гутарыла Анна Пятроўская.

Хрыстос Уваскрэс!

Размову слухайце ў далучаным гукавым файле!

эж

На Вялікдзень чырвонае яйка дарылі каханай асобе, а чорнае - вельмі паважанаму чалавеку

04.04.2021 09:13
Вельмі цікавыя традыцыі, звязаныя з велікоднымі яйкамі.

Як святкуюць Вялікдзень у Бразіліі

04.04.2021 09:11
Пра своеасаблівасці адзначэнне вясенняга свята ў далёкай Бразіліі нам расказала полька, якая правяла ў згаданай краіне некалькі месяцаў.