Беларуская Служба

Польскія кансерватары ратуюць культурную спадчыну ў Егіпце

10.06.2021 15:51
У цяперашні час яны рэалізуюць некалькі праектаў, у тым ліку ў даліне Вадзі-Натрун.
Аўдыё
  • Польскія кансерватары ратуюць культурную спадчыну ў Егіпце.
  u -.
Сірыйскі касцёл u Вадзі-Натрун.Autorstwa Lumen roma - Praca własna, CC BY 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=4233112

Польскія кансерватары вядомыя ў свеце, як прафесіяналы вышэйшага класа, якія ратуюць культурную спадчыну ў па ўсім свету. У цяперашні час, між іншым, у Егіпце яны рэалізуюць некалькі праектаў, у тым ліку ў даліне Вадзі-Натрун.

Вадзі-Натрун у Егіпце - гэта адна з калысак манаства. Менавіта там, у позняй старажытнасці, былі заснаваныя некалькі дзясяткаў манастыроў і скітаў. Да гэтага часу некаторыя з іх выконваюць свае рэлігійныя функцыі, нагадвае доктар Даброхна Зяліньска(Dobrochna Zielińska) з Археалагічнага факультэта Варшаўскага універсітэта:

- Гэта выключнае месца, не толькі дзякуючы святыням і фрэскам. Гэта, перш за ўсё, адна з калысак манаства. Дарэчы манаства, у розных яго формах, наогул нарадзілася ў Егіпце, асабліва ў Вадзі-Натрун. Заснавальнікі манаства, якіх цяпер называюць бацькамі манаства, былі вельмі папулярнымі ўжо III i IV стагоддзях і спрабавалі, скажам так, крыху ўцячы ад гэтай папулярнасці. Менавіта адзін з іх - Макарый Вялікі – вырашыў пераехаў у глыб пустыні, каб паломнікі не наведвалі яно настолькі часта. Таму ў даліне Вадзі-Натрун узніклі манастыры, якія дзейнічаюць па сённяшні дзень.

Вадзі-Натрун – гэта даліна ў паўночным Егіпце, паміж Каірам і Аляксандрыяй. Гэта пустынная тэрыторыя. У сваю чаргу арабскае слова „вадзі” азначае даліну. Шмат сведчыць пра тое, гэтую плоскую зямлю назвалі далінай з-за 10 азёраў, якія яе акружаюць. Згаданыя вадаёмы запаўняюцца вадой з ападкаў падчас рэдкіх бураў на пустыні. У сваю чаргу, арабскае слова „натрун” – азначае соду, якой багатыя радовішчы знаходзіліся ў згаданым рэгіёне.Нагадваем, старажытныя егіпцяне выкарыстоўвалі соду для муміфікацыі целаў памерлых. Менавіта ў гэтай даліне, як мы ўжо згадалі пачалі будаваць манастыры і скіты. У адной з гэткіх святыняў некалькі гадоў таму пачалі працу польскія кансерватары:

- Касцёл, у якім мы працуем, называюць сірыйскім. Ён быў заснаваны ў VI стагоддзі, але ягоная сучасная назва навязвае да манахаў, якія прыбылі ў яго ў IX стагоддзі і разам з егіпецкімі манахамі жылі тут да XIII стагоддзя. Яны прыбылі з Сірыіі з памежжа з Іракам, у прыватнасці з гарадка Цікрыт.  

Калі польскія навукоўцы пачыналі працу ў гэтым манастыры, усе сценкі аб’етка былі пакрыты шэрай тынкоўкай:

- У XIII стагоддзі манахі вырашылі пакінуць толькі найважнейшыя, паводле іх фрэскі, а астатнія пакрылі гладкай тынкоўкай. У такім выглядзе манастыр пратрымаўся да нашых часоў. Выпадкова ў выніку пажару, які ўспыхнуў у святыні ў 1990-х гадах, пад тынкоўкай былі выяўленыя фрэскі. Цяпер мы ведаем, што гэтых слаёў фрэскаў ажно пяць. Гэта несумненна  заслуга польскіх кансерватараў, якія яшчэ з 1990-х гадоў супрацоўнічалі ў гэтым месцы з галандскай місіяй навукоўцаў.

У праектах у Егіпце прымаюць удзел не толькі кансерватары, але і навукоўцы іншых галін, кажа Даброхна Зяліньска:

-  На самой справе, можна сказаць, што гэта раскопкі на сценах. Адтуль прысутнасць археолагаў. Гэта захапляльная праца, у якой шмат загадкаў і нечаканых падзеяў. Мы ніколі не ведаем, што там знізу, колькі слаёў нам удасца выявіць і, у якім яны стане.

Выяўленым у Сірыйскім касцёле фрэскам характэрная выключная, вельмі насычаная афарбоўка, падкрэслівае навуковец:

- Фрэскі, якія мы выявілі маюць інтэнсіўныя колеры, хоць яны пакуль не былі  яшчэ адрэтушаваныя. Дарэчы, кансерватары ўжо баяцца, што ім цяжка будзе падабраць адпаведныя колеры да рэтушы. Дарэчы аказваецца, што інтэнсіўны колер, гэта заслуга вяжучага рэчыва, якім быў воск. Гэтая тэхніка выкарыстоўвалсая ў рымскім жывапісе. Мы не спадзяваліся, што згаданая тэхніка выкарыстоўвалася настолькі позна.

Праца польскіх кансерватараў у даліне Вадзі-Натрун яшчэ не закончылася:

- Мы закончылі адкрываць фрэскі. Гэта дазволіла шмат-чаго даведацца пара гісторыю святыні. Напрыклад, пра чарговыя змены, уводжаныя манахамі, у тым ліку, сірыйскімі. Мы даведаліся, калі аб’ект быў рамантаваны, калі пашыраны. У сваю чаргу фрэскі трэба яшчэ рэстаўраваць, каб манахі і вернікі, маглі ў поўнай меры карыстацца манастыром, як у рэлігійным, так і мастацкім аспекце.   

Пра працу польксіх кансерватараў у Егіпце расказвала Даброхна Зяліньска з Археалагічнага факультэта Варшаўскага універсітэта.

Першая праграма грамадскага Польскага радыё/аз

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка