Беларуская Служба

Музеі Дрэздэна замяняюць назвы карцін на «паліткарэктныя»

16.09.2021 12:13
Ужл 143 творы мастацтва з багатых калекцыяў Дрэздана былі правераны «на наяўнасць расісцкіх ці іншым чынам дыскрымінуючых тэрмінаў, або зместаў».
Drezdeńskie skarby
Drezdeńskie skarby PAP/EPA/DAVID BRANDT / STAATLICHE KUNSTSAMMLUNGEN DRESDEN / HANDOUT

З пачатку мінулага года куратары і супрацоўнікі дзяржаўных калекцый мастацтваў у Дрэздэне правяраюць назвы твораў мастацтва на паліткарэктнасць, пішуць на польскім партале tysol.pl. 143 творы былі правераны і перайменаваны ў паліткарэктныя назвы. Напрыклад, твор пад назвай «Цыганка» цяпер называецца «Жанчына з хусткай».

У XVIII стагоддзі Аўгуст Моцны, курфюрст Саксоніі, кароль Польшчы і вялікі князь літоўскі зрабіў Дрэздэн мастацкай метраполіяй Еўропы. Цвінгер разам з Галерэяй карцін старых майстроў, Музеем гравюр і малюнкаў, Зялёнай скарбніцай і Альберцінам штогод прыцягваюць сваімі багатымі калекцыямі скарбаў мастацтва амаль 2,5 мільёна наведвальнікаў з усяго свету.

143 творы мастацтва з гэтых багатых калекцыяў былі правераны «на наяўнасць расісцкіх ці іншым чынам дыскрымінуючых тэрмінаў, або зместаў» – і перайменаваны ў палітычна карэктныя, вынікае з адказу саксонскага Міністэрства турызму на пытанне дэпутата мясцовага парламента ад права-радыкальнай «AfD» Томаса Кірстэ.

Напрыклад, «назва галандскай карціны XVII стагоддзя была зменена з «Сабака, хлопчык і карлік» у «Сабака, невысокі мужчына і хлопчык», – пішуць на tysol.pl. Аднак улады Саксоніі «не спыняцца на 143 творах мастацтва, бо такая «інвентарызацыя» мае закрануць амаль 1, 5 млн прадметаў мастацтва. Гэта можа заняць дзесяццігоддзі.

Польскі партал прыводзіць некалькі іншых прыкладаў унесеных зменаў. Назва «Афрыканскі воін з лукам», гучыць цяпер «Воін з лукам»; «Абарыген з маскай» - гэта «Чалавек з маскай», «Цыганская Мадонна» стала «Мадоннай з дзіцем», а «Хаціна бедняка на дрэве» – проста «Домік на дрэве». «Партрэт цемнаскурага раба» зараз называецца «Партрэт раба», а «Індыйскія тубыльцы з хатнімі жывёламі» называюцца – «Людзі з хатнімі жывёламі».

эж