Беларуская Служба

Паэтка Дар'я Ліс: Вучыцца – гэта не сорамна

18.09.2021 08:12
Дарʼя Ліс – беларуская паэтка, пісьменніца і журналістка, з якой сёння паразмаўляем пра літаратурную творчасць але таксама пра ўзровень безбар’ернасці ў Беларусі.
Аўдыё
  • Размову з Дарʼяй Ліс запісаў Яраслаў Іванюк.
Даша ЛісФота: Я. Іванюк, radyjo.net

Родная мясцовасць нашай сённяшняй гераіні паэткі Дарʼі Ліс – Залессе – знаходзіцца на сярэдзіне шляху з Мінска ў Вільню. Горад вядомы перш за ўсё тым, што жыў там кампазітар Міхал Клеафас Агінскі – аўтар паланэза «Развітанне з Радзімай». Зусім нядаўна радавая сядзіба Агінскіх прайшла грунтоўны рамонт. Там ладзяцца канцэрты музыкі Агінскага, сустрэчы, канферэнцыі і фестывалі прысвечаныя яго творчасці.

Дарʼя Ліс – беларуская паэтка, пісьменніца і журналістка, з якой сёння паразмаўляем пра літаратурную творчасць але таксама пра ўзровень безбар’ернасці ў Беларусі. Бо Даша хворая на СМА (спінальна цягліцавая атрафія). Нягледзячы на тое, што яна перасоўваецца на вазку, паслухаўшы яе разважанні, вы пераканайцеся, Даша – гэта чалавек з неабмежаванымі магчымасцямі.

Размову з Дарʼяй Ліс запісаў Яраслаў Іванюк, а праслухаць яе можна ў далучаным гукавым файле.

эж