Беларуская Служба

Пісьменнік: Беларуская літаратура - як айсберг

22.09.2021 17:42
Гутарка з Алесем Аркушам аб тым, што адбываецца ў беларускай літаратуры за апошні год, што і дзе выдаюць беларускія аўтары.
Аўдыё
  • Гутарка з Алесем Аркушам аб тым, што адбываецца ў беларускай літаратуры за апошні год.
Алесь Аркушradyjo.net/Я. Іванюк

На гэты момант у Беларусі ідзе наступ фактычна на ўсё што беларускае.

Літаратура таксама не выключэнне. Незалежныя выдавецтвы адчулі на сабе жорсткі пераслед яшчэ ў пачатку гэтага года, калі ўлады некалькім з іх закрылі банкаўскія рахункі. Пад пагрозай існаванне «Саюзу беларускіх пісьменнікаў».

Палітычная сітуацыя ў Беларусі выклікала хвалю эміграцыі. З'язджаюць у асноўным людзі актыўныя і творчыя. У тым ліку пісьменнікі.

Пра літаратурны працэс у Беларусі ў апошнім годзе з пісьменнікам Алесем Аркушам размаўляе Яраслаў Іванюк.