Беларуская Служба

Сёлета вяртаецца варшаўскі фестываль беларускіх фільмаў Bulbamovie

20.10.2021 08:09
Фільмы будуць паказаныя ў трох блоках: «Рэвалюцыя», «Да рэвалюцыі», «Без рэвалюцыі».
.
.Плакат фестывалю Bulbamovie

Ён быў створаны ў 2011 годзе, калі цікавасць палякаў да Беларусі была вялікай пасля даволі жорсткіх падаўленняў паслявыбарчых пратэстаў у 2010 годзе. Фестываль праіснаваў да 2016 году, калі ў Беларусь прыйшла ўмоўная адліга.

Але наступіў жнівень 2020 г. Чарговыя прэзідэнцкія выбары і гіганцкія сацыяльныя пратэсты. У выніку былі знішчаныя розныя галіны жыцця, у тым ліку рэпрэсіі закранулі творчых людзей. Арганізацыя сёлетняга фестывалю «Лістапад» была перададзена дзяржаўнай кінакампаніі «Беларусьфільм», а адным з першых рашэнняў было выдаленне беларускага конкурсу з праграмы фестывалю.

Сёлетні фестываль Bulbamovie будзе праходзіць 12-14 лістапада ў варшаўскім кінатэатры «Iluzion». Фільмы будуць паказаныя ў трох блоках: «Рэвалюцыя», «Да рэвалюцыі», «Без рэвалюцыі».

У першым блоку будуць паказаныя, між іншым, апошні дакументальны фільм Андрэя Куцілы «Калі кветкі не маўчаць» (2021) і «Беларусь. Пачатак » (2020) Фёдара Багамолава.

У блоку «Да рэвалюцыі» – дакументальны фільм Марціна Саўтэра «Я вырасла, калі ты спала», «II» Улады Сяньковай, апошні фільм Максіма Шведа «Зменены маршрут».

І ў трэцім чакаюць фільмы Віктара Аслюка, Дзмітрыя Дзядка, Віталя Маньскага.

Больш пра фестываль тут.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры