Беларуская Служба

Запрашаем у Музей прыроды і палявання «Кнея» ў Бяшчадах (ФОТА)

19.11.2021 15:15
Паляўнічыя трафеі, якія можна паглядзець у музеі, заваявалі не адзін залаты медаль і ўзнагароду на міжнародных выставах.
Аўдыё
  • Запрашаем у Музей прыроды і палявання «Кнея» ў Бяшчадах.
       .
Музей прыроды і палявання «Кнея» ў вёсцы Навасёлкі.Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Горы Бяшчады і ваколіца – гэта, перш за ўсё, унікальная прырода, прыгожыя краявіды, пешаходныя вандроўкі, Салінскае возера і вядомая бяшчадская чыгунка. А што рабіць турыстам у Бяшчадах у дажджлівае надвор'е? Сёння я маю для іх цікавую прапанову, у прыватнасці запрашаю ў Музей прыроды і палявання «Кнея», у якім можна зблізку даведацца, як выглядаюць бяшчадскія лясныя зверы. Гэтая надзвычай цікавая прыватная музейная ўстанова павінна зацікавіць не толькі наймалодшых турыстаў, але і старэйшых.

Музей прыроды і палявання «Кнея» ў вёсцы Навасёлкі. Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Музей прыроды і палявання «Кнея» ў вёсцы Навасёлкі. Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Музей прыроды і палявання «Кнея» размяшчаецца ў вёсцы Навасёлкі (Nowosiółki), па дарозе з Хочві(Hoczwi) ў Цісну(Cisna) праз Балігруд(Baligród). Размешчаная у некалькіх залах выстава прэзентуе фаўну і флору рэгіёну; расказвае пра гісторыю палявання і лясной гаспадаркі, а таксама іхную рою ў рэгіёне Бяшчадаў. Экспазіцыю ўзбагачае гістарычная фотагалерэя.

Музей прыроды і палявання «Кнея» ў вёсцы Навасёлкі. Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Музей «Кнея» ў вёсцы Навасёлкі. Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Музей – гэта прыватная ўстанова, якую ў 2002 годзе заснавала пара аматараў прыроды – Генрыка і Ежы Валахоўскія. Гаспадары імкнуцца зацікавіць наведвальнікаў сваімі прыродазнаўчымі і гістарычнымі ведамі; наблізіць ім гісторыю рэгіёна і прышчапіць любоў да навакольнага асяроддзя.

Музей прыроды і палявання «Кнея» ў вёсцы Навасёлкі. Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Музей прыроды і палявання «Кнея» ў вёсцы Навасёлкі. Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Галоўная мэта выставы – даць магчымасць турыстам – дзецям, падлеткам і дарослым – пазнаёміцца з фаўнай і флорай бяшчадскіх гор. Зараз установа, гэта, несумненна, самая вялікая турыстычная славутасць рэгіёна. Вядома, не ўсе турысты, гуляючы па лесе, маюць шчасце паназіраць за яго дзікімі жыхарамі, асабліва іх рэдкімі гатункамі.

Музей прыроды і палявання «Кнея» ў вёсцы Навасёлкі. Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Музей прыроды і палявання «Кнея» ў вёсцы Навасёлкі. Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

У музеі, можна смела і без рызыкі прыглядзецца зблізку да славутых бяшчадскіх драпежнікаў і птушак. Можна пазнаёміцца з іх характарыстыкай і ладам жыцця. Можна паслухаць цікавых аповедаў пра часта небяспечныя аспекты суіснавання людзей і лясных жыхароў рэгіёна.

Музей прыроды і палявання «Кнея» ў вёсцы Навасёлкі. Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Музей прыроды і палявання «Кнея» ў вёсцы Навасёлкі. Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

У музеі можна таксама пабачыць гатункі, якія пражываюць за межамі Польшчы, напрыклад, калекцыю матылькоў, вялікую колькасць дробнай дзічыны, птушак, якія пражываюць не толькі ў Бяшчадах, але і ў іншых рэгіёнах Польшчы.

Музей прыроды і палявання «Кнея» ў вёсцы Навасёлкі. Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Музей прыроды і палявання «Кнея» ў вёсцы Навасёлкі. Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Наведваючы выставу, можна ўбачыць цікавыя паляўнічыя трафеі. Найбольш каштоўныя экспанаты, гэта, напрыклад, кабарга – сібірскі паўночны алень з Лапландыі, буры мядзведзь з глыбокай тайгі ў Сібіры, карпацкі алень – сімвал шматлікіх ландшафтных паркаў. Дарэчы экспанаваныя на выставе паляўнічыя трафеі заваявалі не адзін залаты медаль і ўзнагароду на міжнародных выставах.

Музей прыроды і палявання «Кнея» ў вёсцы Навасёлкі. Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Музей прыроды і палявання «Кнея» ў вёсцы Навасёлкі. Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

У адукацыйных мэтах на выставе паказаная, напрыклад, этапы развіцця пантаў аленя і еўрапейскай казулі.
У музеі паказаныя таксама шмат элементаў, прысвечаных этнаграфіі, у тым ліку, копія вясковай хаты разам бытавой тэхнікай. Шмат месца прысвячаецца гісторыі вёскі Навасёлкі і ваколіцы. Акрамя прыродных калекцый на выставе прадстаўленыя таксама цікавыя фотаздымкі ваколіцы.

Музей прыроды і палявання «Кнея» ў вёсцы Навасёлкі. Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Музей прыроды і палявання «Кнея» ў вёсцы Навасёлкі. Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Побач з музеем пачынаецца адукацыйна-прыродная сцежка, на якой можна цікава правесці час у пошуках слядоў дзікіх лясных звяроў. У пошуках дапамагаюць інфармацыйныя дошкі. Даўжыня сцежкі складае каля 4 кіламетраў, а самая высокая кропка на маршруце знаходзіцца на вышыні 548 метраў над узроўнем мора. Час прагулкі складае каля 2 гадзінаў. У шпацыр па сцежцы варта адправіцца з-за ейных прыродных каштоўнасцяў. Большая частка маршруту вядзе праз лес, у тым ліку фрагментамі першабытнага карпацкага лесу.

Музей прыроды і палявання «Кнея» ў вёсцы Навасёлкі. Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Музей прыроды і палявання «Кнея» ў вёсцы Навасёлкі. Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Варта ўспомніць, што раней згаданая сцежка называлася : «Па слядах жыхароў карпацкага лесу» і навязвала да існавання на гэтай тэрыторыі да Другой сусветнай вайны двух хутароў, якія называліся «За лесам». Аб наяўнасці згаданых паселішчаў сведчаць старыя пладовыя дрэвы, каменныя студні і сляды падмуркаў.

Музей прыроды і палявання «Кнея» ў вёсцы Навасёлкі. Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Музей прыроды і палявання «Кнея» ў вёсцы Навасёлкі. Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Музей можна наведаць як індывідуальна, так і з экскурсаводам (за дадатковую плату). Побач з абʼектам ёсць бясплатная аўтастаянка, а пасля наведвання музея можна скарыстацца міні-барам.

Анна Задрожна

Больш на гэтую тэму: Запрашаем у Польшчу