Беларуская Служба

Знаёмім з творчасцю Маі Сікароўскай, для якой піша тэксты яе бацька Анджэй Сікароўскі

25.11.2021 17:38
Дуэты даволі часта здараюцца на музычнай эстрадзе, але тут супрацоўніцтва не проста калегаў па прафесійнай дзейнасці, а яшчэ бацькі і дачкі.
Аўдыё
  • "Я не ў трэндзе" М. Сікароўска
mat. ilustracyjne
mat. ilustracyjneshutterstock.com

На гэты раз я прадстаўлю вам, дарагія слухачы, песню, якая была напісана і запісана дзякуючы дуэту мужчыны і жанчыны. Дуэты даволі часта здараюцца на музычнай эстрадзе, але тут супрацоўніцтва не проста калегаў па прафесійнай дзейнасці, а яшчэ бацькі і дачкі.

Спачатку я скажу некалькі слоў пра Анджэя Сікароўскага – першую і старэйшую палавінку гэтага дуэту. Музыкант, кампазітар, гітарыст, аўтар тэкстаў песень. Нарадзіўся ў Кракаве ў 1949 годзе, на сцэне выступае ўжо больш за 50 гадоў, звыш сарака гадоў – у рамках кракаўскай групы «Pod budą». У Анджэя няма грунтоўнай музычнай адукацыі, затое ён закончыў факультэт польскай філалогіі Ягелонскага ўніверсітэту. Будучы філолагам, ён выдатна піша тэксты кампазіцый, менавіта ён з’яўляецца аўтарам абсалютнай большасці песняў гурту «Pod budą». Дарэчы, піша таксама фельетоны ў розныя друкаваныя выданні, супрацоўнічае з Польскім радыё, піша музыку, між іншым, у кінафільмы для дзяцей.

Анджэй Сікароўскі ажаніўся з Харыкліяй Мотсю, якая з’яўляецца дачкой палітычных уцекачоў з Грэцыі. Іх дачка Мая пайшла па слядах таты і таксама выступае на сцэне.

Мая нарадзілася ў 1980 годзе ў Кракаве, закончыла музычную школу ў класе фартэпіяна. Вучылася на факультэце турызму ў Акадэміі фізічнага выхавання, а пасля вучобы адправілася ў Грэцыю, дзе на працягу года вывучала грэцкую мову. Дзяўчыне прасцей было пачаць музычную кар’еру, чым яе равеснікам з не музычных сем’яў, паколькі для яе натуральным асяроддзем была сцэна – і бацька, і маці выступаюць у гурце «Pod budą». І цяпер Мая спявае разам з бацькам або выконвае песні, якія напісаў Анджэй. Менавіта такую кампазіцыю я вам папаную. Называецца песня «Я не ў трэндзе» (Nie jestem trendy).


Ja przy kawie w kafejce za rogiem

środek lipca więc czułam się bosko

on się przyszedł oswajać z nałogiem

i udawał że czyta Masłowską

Ale w końcu odstawił kieliszek

to już było pod koniec rozmowy

i poczułam że świat się kołysze

gdy mnie spytał o adres mailowy

Nie jestem trendy i nie prowadzę swego blogu

ale do diabła wiem którędy pod jaką flagą jaką drogą

Przyszłości się nie boję

bo nie ma nic na tamtym świecie

i wiem że trzeba robić swoje zanim daleko przyjdzie lecieć

Moje słowa frunęły do nieba

było cicho jak w pustym kościele pomyślałam?

czy zawsze tak trzeba?

i czy zawsze o jedno za wiele?

Więc się bałam srogiego wyroku

że ta panna to obciach i wiocha

a on spojrzał spod włosów obłoku i powiedział

że za to mnie kocha

Że nie jestem trendy…

Я з кавай у кавярні за вуглом, сярэдзіна ліпеня, адчувала сябе цудоўна. Ён прыйшоў прывыкаць да залежнасці і рабіў выгляд, што чытае Маслоўскую. Але ў канцы канцоў адставіў чарку, гэта было пад канец размовы, і я адчула, што свет хістаецца, калі ён папрасіў у мяне адрас электроннай пошты.

Я не ў трэндзе, не вяду свой блог, але, чорт вазьмі, я ведаю, пад якім сцягам, які шлях правільны.

Будучыні я не баюся, таму што на тым свеце нічога няма, і я ведаю, што трэба зрабіць сваю справу, перш чым адправіцца ў далёкае падарожжа. Мае словы паляцелі ў неба, было ціха, як у пустым касцёле, я падумала, ці заўсёды трэба? І ці заўсёды на адно за шмат?

І таму я баялася суворага прысуду, маўляў, з гэтай дзяўчынай сорамна, гэта ж дзярэўня, а ён зірнуў з-пад воблака валасоў і сказаў, што любіць мяне за гэта.

Што я не ў трэндзе.

 

Czuć się bosko – па-беларуску таксама можна адчуваць сябе боска, хаця я пераклала цудоўна, але ўсе разумеюць, што bosko – гэта выдатна, цудоўна, вельмі прыемна.

Oswajać się z nałogiem – oswajac się азначае «прывыкаць », звыкацца. А nałóg – гэта дрэнная прывычка, залежнасць, скажам, ад алкаголю, цыгарэтаў або наркотыкаў.

Czytał Мasłowską – чытаў Маслоўскую. Дарота Маслоўская – гэта польская пісьменніца маладога пакалення. Адзін з яе твораў – «Wojna polsko-ruska pod flagą biało-czerwoną» (Руска-польская вайна пад бела-чырвоным сцягам). У тэксце песні пазней ідзе гаворка, што гераіня кампазіцыі ведае, куды ісці і пад якім сцягам. Гэта згадка менавіта дадзенага твору Маслоўскай.

Adres mailowy – гэта беларусам, на маю думку, зразумела – адрас электроннай пошты, інакш па-польску – adres poczty elektronicznej, што азначае дакладна тое ж самае.

Robić swoje – займацца сваёй справай, не звяртаючы ўвагі на іншых і на іх меркаванне.

O jedno za wiele – папулярнае словазлучэнне на польскай мове. Яно азначае, што было сказана на адно слова больш, чым трэба было. Адным словам, прагучала за шмат непатрэбных слоў.

Ta panna to obciach i wiocha – гэтая дзяўчына – сорам і дзярэўня. Гутарковы выраз obciach называе сітуацыю, калі хтосьці трапіў у няёмкія абставіны, калі з яго могуць смяяцца. А wiocha – гэта жаргонны негатыўны сінонім вёскі, так кажуць, калі хочуць падкрэсліць адсталасць таго, пра што гавораць.

нг

Больш на гэтую тэму: Музычны ўрок польскай мовы