Беларуская Служба

Тэолаг: Памятаючы пра Скарыну, мы зможам заняць «свой пасаг між народаў»

21.01.2022 12:57
Ініцыятарам урачыстай імшы па Францыску Скарыне – вялікім ураджэнцы зямлі беларускай – было МЗС Польшчы.
Аўдыё
  • У чацвер, 20 студзеня, у чатырох еўрапейскіх сталіцах: Мінску, Вільне, Празе і Варшаве прайшлі ўрачыстыя набажэнствы ў памяць пра вялікага гуманіста і беларускага першадрукара Францішка Скарыны.
Ілюстрацыя Крыніца: https://twitter.com/MaciejRuczaj

У чацвер, 20 студзеня, у чатырох еўрапейскіх сталіцах: Мінску, Вільне, Празе і Варшаве прайшлі ўрачыстыя набажэнствы ў памяць пра вялікага гуманіста і беларускага першадрукара Францішка Скарыны. Сёлета спаўняецца 500 гадоў з дня выхаду яго «Малой падарожнай кніжыцы».

Францішак Скарына – друкар, перакладчык, выдавец, філосаф гуманіст сусветнага значэння, які паходзіць з беларускага Полацку. 500 гадоў таму Скарына стварыў у Вільні першую ў ВКЛ друкарню, пераклаў Біблію на старабеларускую мову.

Гісторык Яўген Дудкін, які ўдзельнічаў ва ўрачыстай імшы па Францішку Скарыне ў Варшаўскім кафедральным саборы, звярнуў увагу на панадчасовасць спадчыны Францішка Скарыны. Узгадваючы Скарыну і яго асветніцкую дзейнасць, удзельнікі ўрачыстай імшы вялікую ўвагу надавалі выкарыстанню ягонай спадчыны ў сучаснай Беларусі, якая на дзяржаўным узроўні адкідваецца цалкам. Наяўнасць больш за 1000 палітвязняў з'яўляецца самым яскравым прыкладам адпрэчвання гуманізму. Молячыся за Скарыну, удзельнікі імшы маліліся і за палітвязняў у Беларусі, кажа польская актывістка з Беларусі, якая сама прайшла праз лукашэнкаўскія засценкі Ірэна Бернацкая.

Тэолаг, дактарант Універсітэту імя кардынала Стэфана Вышыньскага Сяргей Аношка лічыць, што набажэнсвты па Францішку Скарыне, якія адбываліся на некалькіх мовах і адразу ў чатырох еўрапейскіх сталіцах, сталі годным працягам гуманістычнай традыцыі, да якой і налажыў першадрукар:

-Памятаючы пра Францішка Скарыну, пра яго ўнёсак у еўрапейскую культуры, мы зможам, як калісь казаў наш пясняр, «заняць свой пачэсны пасаг між народамі». На жаль большасць з нас не ведаюць, не памятаюць імя Францішка Скарыны. Яно знікла і з цэнтру нашай сталіцы. (...)

Ініцыятарам урачыстай імшы па Францыску Скарыне – вялікім ураджэнцы зямлі беларускай – было МЗС Польшчы.

Слухайце аўдыё!

эж

2022-ы ў Літве абвясцілі Годам Францішка Скарыны

28.12.2021 12:37
Налета спаўняецца 500 гадоў з заснавання ў Вільні першай ва Ўсходняй Еўропе кнігадрукарні і выдання першай друкаванай кнігі ў Вялікім Княстве Літоўскім – «Малой падарожнай кніжкі» (1522

У Літве ўшаноўваюць памяць беларускага першадрукара Францішка Скарыны

20.01.2022 10:08
Сёлета спаўняецца 500 гадоў з дня выхаду яго «Малой падарожнай кніжыцы».