Беларуская Служба

Музычны ўрок польскай мовы: Марыля Радовіч "А на час вайны"

03.03.2022 15:51
Пры нагодзе нападзення Расіі на Украіну Радовіч спыталі пра яе сустрэчу з У. Пуціным. 
Аўдыё
Maryla Rodowicz na scenie Lata z Radiem 2021
Maryla Rodowicz na scenie Lata z Radiem 2021Cezary Piwowarski/PR

Якія часы, такія і песні. Музычна-моўная рубрыка кіруецца сваімі правамі, галоўны націск тут – на польскую эстраду і нюансы польскай мовы, але тэматыка песняў таксама можа ісці з духам часу. Я шукала музыкантаў, якія спяваюць антываенныя песні, і знайшла кампазіцыю пясняркі, якую часам называюць польскай Алай Пугачовай. Такой жа легендай, як расійская выканаўца, стала ў Польшчы Марыля Радовіч.

Палякі, ды і не толькі, цяпер задаюцца пытаннем, як так сталася, што ў Расіі быў выгадаваны такі монстр, як Уладзімір пуцін, і што ён за чалавек. Нядаўна Радовіч расказала пра сваю адзіную сустрэчу з Пуціным. Гэта было яшчэ ў 2002 годзе, калі расійскі лідар прыехаў з візітам да тагачаснага польскага прэзідэнта Аляксандра Квасьнеўскага. Артыстка вырашыла з гэтае нагоды зладзіць канцэрт, які б паказаў тое, што найлепшае ў расійскай культуры. Яна пачала прадстаўляць Пуціну сваю ідэю: на сцэну на Тарвары (стадыён у Варшаве) выходзіць тройка коней. Сядзіць Ала Пугачова, ідзе штучны снег, пазней спявае Радовіч, выходзіць балет на лёдзе. Гэта ўсё, што ў Расіі найлепшае ў культуры. «Калі я гэта казала, я бачыла, што яго бялёсыя вочы мяне свідруюць, як лазер. Што ён глядзіць праз мяне, быццам бы я празрыстая, – згадвала Марыля. – Нуль эмоцыяў. Гэта было жахліва, быццам бы я размаўляла з рыбай». Пуцін ніяк не адрэагаваў на прапанову артысткі. Проста выслухаў яе і адышоў без адзінага слова каментара.

Канцэрт-прэзентацыя польскай і расійскай культуры так і не адбыўся, а за 20 гадоў, якія прайшлі з таго часу, Пуцін прынёс шмат гора і слёз не толькі сваім грамадзянам, але і жыхарам суседніх краін. Я не кажу толькі пра Украіну, хаця, зразумела, што яна пацярпела і цярпіць жахлівыя пакуты. Гаворка таксама пра Беларусь, дзе пуцінскі рэжым утрымлівае ўзурпатара Лукашэнку і ўцягвае дзяржаву ў вайну з суседняй кранай.

А вашай увазе песня ў выкананні Марылі Радовіч, якая называецца «А на час вайны».

Szmaragdów sznur pragnę mieć, pochlebców tłum pragnę mieć.

Lecz na czas wojny podaruj mi kropelkę biało-siwej mgły.

Nie lękam się chłodu gwiazd, choć wilczy tren zbudził nas.

Lecz na czas wojny, na czarne dni podaruj mi krople mgły.

Chciałabym mieć sukien sto, chciałabym mieć wielki dom.

A na czas wojny podaruj mi wilgotne, purpurowe bzy.

Nie lękam się mroźnych zim, wichury co w niebie śpi.

Lecz na czas wojny, na czarne dni potrzebne mi twoje bzy.

A na czas wojny, na czarne dni potrzebne mi twoje bzy.

Niech niebo nam deszcze śle, niech żyta łan srebrzy się.

A na czas wojny daj Boże nam jedynie zapomnienia dar.

A na czas wojny daj Boże nam jedynie zapomnienia dar.

Nie lękam się świstu kul, nie lękam się śnieżnych pól.

A na czas wojny daj Boże o! ten jeden dar – pamięć złą.

A na czas wojny daj Boże o! ten jeden dar – pamięć złą. 

Я жадаю мець нізку ізумрудаў, жадаю, каб быў у мяне натоўп лісліўцаў. Але падчас вайны дай мне кроплю бела-шэрага туману. Я не баюся зорнага холаду, хоць ваўчыны трэн нас разбудзіў. Але ў час вайны, у часы цемры дай мне кроплі туману. Хацелася б мне мець сто сукенак, хацелася б мець вялікі дом. А на час вайны дай мне вільготны фіялетавы бэз. Мне не страшныя халодныя зімы, буры, што спяць у нябёсах. Але ў час вайны, у цёмныя дні мне патрэбны твой бэз. Няхай дажджы нам пасылае неба, хай жытнёвае поле серабрыцца. А ў час вайны дай нам, Божа, толькі дар забыцця. Мне не страшны свіст куль, мне не страшныя снежныя палі. А падчас вайны, дай Божа! Гэты адзіны падарунак – дрэнную памяць.

Аўтар тэксту гэтай песні – Агнешка Асецка, музыку напісаў Севярын Краеўскі. Кампазіцыі ўжо больш за 50 гадоў, дакладна – 52. Дарэчы, гэта першая песня, якую напісалі разам Агнешка Асецка і Севярын Краеўскі.

Szmaragdów sznur – нізка ізумрудаў. Таксама ёсць іншая назва на гэтыя шляхетныя камяні на беларускай мове – смарагд, а па-польску толькі szmaragd.

Pochlebca – гэта польскі ліслівец, той, хто камусьці падлізваецца, ліслівіць, а таксама дзеяслоў pochlebiać, што азначае менавіта падлізвацца.

Nie lękam się – я не баюся, хаця слова lęk, lękać się крыху адрозніваецца ад выразу «страх». Страх – гэта даслоўная боязь нечага або з-за нечага, а lęk – гэта да канца неабгрунтаваная боязь, з-за чагосьці, што можа адбыцца або і не адбыцца, або чагосьці, што сядзіць толькі ў нашай галаве.

Wilczy tren – слова трэн мае некалькі значэнняў. Гэта і адпаведнай канструкцыі верш у літаратуры, і частка вопраткі, і ваенны табар.

Żyta łan srebrzy się – жытнёвае поле серабрыцца. Łan – гэта мера плошчы ў Рэчы Паспалітай.

Daj Boże, pamięć złą – дай, Божа, дрэнную памяць. Злы, зла – гэта як злы, злая, так і дрэнны, дрэнная.

нг

 

Больш на гэтую тэму: Музычны ўрок польскай мовы