Беларуская Служба

У Францыі пачаўся 75-ы Канскі міжнародны кінафестываль – найбуйнейшая кінападзея ў свеце

18.05.2022 10:17
Адзін з прэтэндэнтаў на «Залатую пальму» – польскі фільм «EO» Ежы Скалімоўскага.
Амерыканскі акцёр Форэст УітакерPAP/EPA/CLEMENS BILAN

21 фільм, у тым ліку адна стужка з Польшчы, змагаюцца за самую важную ўзнагароду – «Залатую пальму». Усяго ў праграме фестывалю тры польскія фільмы.

Фестываль пачаўся традыцыйнай прагулкай зорак па чырвонай дарожцы перад Канскім фестывальным палацам. Падчас адкрыцця ганаровую пальму ўзнагароды атрымаў амерыканскі акцёр Форэст Уітакер.

У чацвер пачнуцца паказы фільмаў, якія ўдзельнічаюць у асноўным конкурсе. Адзін з прэтэндэнтаў на «Залатую пальму» – польскі фільм «EO» Ежы Скалімоўскага, які распавядае пра цыркавога асла.

Гэта не адзіны польскі акцэнт на сёлетнім Канскім фестывалі. Актрыса Ёанна Куліг будзе членам журы секцыі «Асаблівы погляд», якая ахоплівае дэбютныя і эксперыментальныя фільмы. У гэтай катэгорыі за ўзнагароду будзе змагацца фільм Агнешкі Смачыньскай «Ціхія блізняты». У Канах таксама адбудзецца паказ кароткаметражнага фільма Вольгі Клысевіч «Заўтра нас не будзе». Больш за тое, Агнешка Холанд, дырэктар журы ў гэтай катэгорыі, уручыць канскую прэмію «Залатое вока» за лепшы дакументальны фільм.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры