Беларуская Служба

Уладзімір Арлоў: У часы ВКЛ войны з Масковіяй былі бясконцыя

03.08.2022 16:03
Літаратар Уладзімер Арлоў лічыць, што вельмі важна гладзець на вайну ў гістарычнай рэтраспектыве.
Аўдыё
  • Уладзімір Арлоў: У часы ВКЛ войны з Масковіяй былі бясконцыя
Уладзімір АрлоўФорта Я. Іванюка

Вайна ў літаратуры – гэта бясспрэчна адна з галоўных тэм, пачынаючы яшчэ з антычнага свету. Дзякуючы галівудскім кінастужкам усе напэўна ведаюць Траянскую вайну, якую ў сваёй «Іл’ядзе» апісаў адзін з антычных летапісцаў – Гамэр. Тут вядома ж тэма вайны перасякаецца яшчэ з іншай спрадвечнай тэмай літаратуры – каханнем, бо міфічнай прычынай дзесяцігадовага канфлікту стала выкраданне Алены, жонкі караля Спарты Менелая, траянскім князям Парысам, сынам караля Прыама.

Цяпер калі мы разважаем пра вайну ў літаратуры ці літаратуру пра вайну, то пераважна маем на ўвазе дзве сусветныя вайны, а зараз усё часцей вайну Расіі супраць Украіны. Аднак нашай суразмоўца беларускі гісторык і літаратар Уладзімер Арлоў лічыць, што вельмі важна гладзець на вайну ў гістарычнай рэтраспектыве, а размову з ім слухайце ў далучаным гукавым файле.

эж

У. Арлоў: Прыйдзе час і пра вайну напішуць праўду

09.05.2022 14:42
Пісьменнік і гісторык Уладзімер Арлоў, бацька якога ваяваў у савецкай арміі, дзеліцца сваімі ўспамінамі.