Беларуская Служба

Восемдзесят гадоў таму ў нацысцкім лагеры Аўшвіц-Біркенаў была забітая Эдзіт Штайн

12.08.2022 13:41
Ва ўзросце 30 гадоў яна прыняла хрост, а праз некалькі гадоў уступіла ў ордэн кармэлітак у Кёльне, прыняўшы імя Тэрэза Бэнэдыкта ад Крыжа. 
Аўдыё
  • Восемдзесят гадоў таму ў нацысцкім лагеры Аўшвіц-Біркенаў была забітая Эдзіт Штайну
Эдзіт ШтэйнAutorstwa Nieznany - Cologne Carmel Archives, Domena publiczna, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=44858523

Восемдзесят гадоў таму, 9 жніўня 1942 года, у нямецкім нацысцкім лагеры Аўшвіц-Біркенаў была забітая Эдзіт Штайн, нямецкая філосаф і багаслоў яўрэйскага паходжання. Ва ўзросце 30 гадоў яна прыняла хрост, а праз некалькі гадоў уступіла ў ордэн кармэлітак у Кёльне, прыняўшы імя Тэрэза Бэнэдыкта ад Крыжа. Арыштаваная гестапа падчас Другой сусветнай вайны, загінула 9 жніўня 1942 г. у газавай камеры Аўшвіц-Біркенаў разам са старэйшай сястрой Ружай. Іх целы спалілі ў лагерным крэматорыі.

У 1998 годзе Эдзіт Штайн была кананізаваная Янам Паўлам ІІ. Яна першая габрэйка, якая перайшла ў каталіцтва і была залічаная ў лік блаславёных. Яна з'яўляецца заступніцай Еўропы.

Эдзіт Штайн пакінула пасля сябе шмат філасофскіх і духоўных твораў, у тым ліку «Да праблемы эмпатыі», «Канечнае і вечнае быццё», «Духоўная крэпасць» і працу «Пазнанне крыжа», прысвечаную св. Яну ад Крыжа. Яе філасофію часам называюць «філасофіяй святла». Яна піша пра чалавека як свядомую, думаючую і свабодную істоту, а таксама пра Бога і шлях, які вядзе да Яго.

У адным са сваіх лістоў Тэрэза Бэнэдыкта ад Крыжа пісала: «Я заўсёды была далёкая ад думкі, што Божая Міласэрнасць можа быць абмежаваная межамі бачнага Касцёла. Бог ёсць Праўда. Хто шукае праўды, шукае Бога, нават калі ён гэтага не ведаў».

Эдзіт Штайн успрымаецца як тая, што шукала праўду, гаворыць кандыдат навук Ядвіга Герэра ван дэр Мэйдэн з Ягелонскага ўніверсітэту:

-Гэта была постаць вялікай адвагі. Яшчэ будучы маладой жанчынай яна займалася палітыкай. Падрыхтавала палітычна трактат. Была таксама дзяячкай Прускага саюзу на карысць права жанчын да голасу. Яны займалася рознымі рэчамі, прымаючы адважныя рашэнні. Думаю, што з пункту гледжання Эдзіты Штайн пасля навяртання яна працягвала шукаць праўду, але адкрыла яе моц у хрысціянскай рэлігіі.

Ядвіга Герэра ван дэр Мэйдэн сказала, што прычыны навяртання Эдзіт Штайн у хрысціянства трэба шукаць, між іншым, у ключы перажыванняў. Адным з іх было чытанне кнігі св. Тэрэзы Авільскай:

-Гэта вядомы момант, калі яна прыходзіць да сваёй сяброўкі, пазней хроснай маці, ідзе па кнігу, каб пачытаць вечарам, і трапляе на аўтабіяграфічны том святой Тэрэзы Авільскай. Эдзіт чытала кнігу да самой раніцы. Пазнаёміўшыся з працамі іспанскай містычкі яна сказала: Гэта праўда.

Апошняй працай, над якой працавала Эдзіт Штайн, пакуль яе не арыштавалі і дэпартавалі ў Асвенцім, было «Даследаванне крыжа», якое павінна было выйсці ў кастрычніку 1942 года. Яна загінула ў газавай камеры нямецкага лагера смерці 8 жніўня 1942 года.

Эдзіт Штайн была беатыфікавана ў 1987 годзе ў Кёльне і кананізавана 11 кастрычніка 1998 года ў Рыме Папам Янам Паўлам II. Пасля кананізацыйнай імшы Ян Павел ІІ нагадаў, што Тэрэза Бэнэдыкта ад Крыжа пастаянна шукала праўды. «Толькі ў праўдзе асабістае і грамадскае жыццё мае трывалую аснову», – падкрэсліў Папа. Па-польску ён дадаў, што рады, што меў шанец кананізаваць Максімільяна Кольбэ (у 1982 годзе) і Эдзіт Штайн:

- Максімілян Марыя Кольбэ і Эдзіт Штайн. Сёння я свядомы, што заканчваецца нейкі цыкл. Я дзякую за гэта Богу і радуюся, што ў нашай Айчыне культ гэтай святой расце і пашыраецца.

У 1999 годзе Ян Павел ІІ абвясціў св. Тэрэзу Бэнэдыкту ад Крыжа, суапякункай Еўропы, побач са св. Брыгідай Шведскай і св. Кацярынай Сіенскай. Папа падкрэсліў тады, што гэта «сімвал трагедый Еўропы ў гэтым стагоддзі». Ён указаў на яе як на настаўніцу павагі, талерантнасці, адкрытасці і ўзаемаразумення – незалежна ад этнічных, культурных і рэлігійных адрозненняў.

Літургічны ўспамін святой Тэрэзы Бэнэдыкты ад Крыжа прыпадае на 9 жніўня.

ав

Больш на гэтую тэму: Багацце веры