Беларуская Служба

«Штосьці будзе». Беларусы знялі дакументальны фільм пра Лодзь

17.08.2022 14:11
Рэжысёрам стужкі пра Лодзь стаў дырэктар ліквідаванай, а да 2020 года папулярнай мінскай кавярні Monkey Food, Аляксандр Валодзін.
Аўдыё
  • «Штосьці будзе». Беларусы знялі дакументальны фільм пра Лодзь
Афіша дакументальнай стужкі "Штосьці будзе".

Беларусы знялі фільм пра Лодзь, пра яго дэмаграфічны апакаліпсіс і, канешне, пра беларусаў Лодзі, якія ствараюць новы пачатак гэтага колішняга прамысловага цэнтру рэгіёну. Прэдпрэм'ерны паказ адбыўся ў Варшаве, у беларускай прасторы OxPlace.  Рэжысёрам стужкі пра Лодзь «Штосьці будзе» стаў дырэктар ліквідаванай, а да 2020 года папулярнай мінскай кавярні Monkey Food, Аляксандр Валодзін:

-Калі я ўпершыню прыехаў у Лодзь, адчуў моцную настальгію па Мінску. Лодзь прыгадвае Мінск, у ёй шмат каштанаў і бяроз, шырокіх прастораў. У Лодзі вельмі прыязныя і адкрытыя людзі, адкрытыя да супрацы і гэта натхняе.

На восень плануецца прэм'ерны паказ фільму ў Лодзі, падтрымку праекту аказвае мясцовая ўлада, а пазней дакументальна стужка «Штосьці будзе» стане даступная шырокай аўдыторыі. Прадзюсарам стужкі стаў прадпрымальнік Аляксандр Сурынаў.

Слухайце аўдыё! 

эж


У Варшаве папаўняецца экспанатамі Музей вольнай Беларусі

11.08.2022 16:01
Музей вольнай Беларусі адкрыўся ў Варшаве на вуліцы Фоксаль, 11.