Беларуская Служба

Гайнаўскія дні праваслаўнай музыкі адбудуцца без удзелу хораў з Беларусі, Расіі і Украіны

15.09.2022 14:45
Сёлета на фестываль не прыедуць хоры з Украіны – у якасці спецыяльнага госця выступіць толькі камерны хор «Сафія» з Кіева.
Plakat wydarzenia
Plakat wydarzeniaMat. prasowe

Фестываль царкоўнай музыкі Гайнаўскія дні праваслаўнай музыкі (Hajnowskie Dni Muzyki Cerkiewnej) пройдзе з удзелам меншай колькасці калектываў. Не прыедуць хоры з Украіны, а таксама Беларусі і Расіі.

Нягледзячы на зменшаны маштаб, фестываль адбудзецца. Госці змогуць паслухаць спеўныя малітвы, атрымаць асалоду прыгажосці чалавечага голасу. Фестываль царкоўнай музыкі распачаўся 12 верасня  з канцэрту ў саборы св. Тройцы ў Гайнаўцы.

Конкурсная праграма фестывалю пачнецца ў чацвер, 15 верасня, і будзе доўжыцца два дні, агулам удзел возьмуць чатырнаццаць хораў. Выступяць калектывы з розных куткоў Польшчы, хоры з Грузіі, Сербіі, Латвіі і Румыніі. Хары ацэньваюцца ў шасці намінацыях: вясковыя прыходскія хоры, гарадскія прыходскія хоры, дзіцячыя і моладзевыя хоры, акадэмічныя хоры, прафесійныя хоры і іншыя хоры ды  музычныя калектывы.

Усе выступы будуць транслявацца ў прамым эфіры на cerkiew.pl, Facebook і YouTube Фестывалю. Найлепшыя калектывы будуць абвешчаныя ў суботу.

Сёлета на фестываль не прыедуць хоры з Украіны – у якасці спецыяльнага госця выступіць толькі камерны хор «Сафія» з Кіева, уладальнік Гран-пры фестывалю ў мінулым годзе. У мінулыя гады фестываль прымаў у конкурснай частцы некалькі ўкраінскіх хораў, піша Gazeta Wyborcza.

вх