Беларуская Служба

Беларуская эміграцыя ў Літве: поўны касцёл беларусаў і шматлікія культурныя імпрэзы

29.09.2022 06:01
«У Вільні існуе беларуская парафія. Я неяк зайшоў у касцёл і быў шакаваны аншлагам, хоць звычайна там было 5-7 чалавек. Цяпер жа касцёл поўны».
Аўдыё
  • Беларуская эміграцыя ў Літве: поўны касцёл беларусаў і шматлікія культурныя імпрэзы
Wilno
Wilno Pixabay/koronevskis

Пасля жнівеньскіх падзей у Беларусі 2020 года шматлікія грамадзяне краіны былі прымушаныя пакінуць радзіму з-за рэпрэсій. Паводле падлікаў, на працягу двух гадоў з Беларусі выехала больш за 300 тыс. чалавек, перш за ўсё высокакваліфікаваных спецыялістаў і маладых людзей. У якасці прыстанішча многія выбралі суседнія краіны, у тым ліку Польшчу і Літву.

Сёння мы раскажам пра беларускую эміграцыю новай хвалі ў Вільні вачамі вонкавага назіральніка. Ім з’яўляецца літаратар і культурны актывіст Андрэй Антонаў, які ў літоўскай сталіцы жыве шмат гадоў.


Андрэй Антонаў Андрэй Антонаў

Наш суразмоўца гаворыць, што беларусаў сапраўды стала бачна ў Вільні, асабліва людзей з вышэйшымі даходамі, якіх можна заўважыць у дарагіх кавярнях. Беларускае культурнае і грамадскае жыццё таксама стала багацейшым: пабольшала выставаў, іншых мерапрыемстваў, а некаторыя культурныя пляцоўкі «загружаныя даволі моцна».

«У Вільні існуе беларуская парафія. Я неяк зайшоў у касцёл і быў шакаваны аншлагам, хоць звычайна там было 5-7 чалавек. Цяпер жа касцёл поўны», – гаворыць Андрэй Антонаў.

Наш суразмоўца таксама кажа, што адносіны літоўцаў да беларусаў новай эміграцыі нейтральныя, у вялікай ступені таксама таму, што карэнныя жыхары Літвы – спакойныя людзі.

падрабязнасці інтэрв’ю – слухайце аўдыёфайл

З Андрэем Антонавым размаўляе Валеры Саўко.

фота ў тэксце: прыватны архіў Андрэя Антонава