Беларуская Служба

Цэны садавіны і гародніны ў Польшчы звар’яцелі

13.07.2019 14:29
Цэны цыбулі выціскаюць слёзы, а за кілаграм маліны можна з’есці вячэру ў рэстаране з зоркай «Мішлен».
 .
Ілюстрацыйны здымак.stevepb/pixabay.com/CC0

Wprost

Цэны цыбулі выціскаюць слёзы, а за кілаграм маліны можна з’есці вячэру ў рэстаране з зоркай «Мішлен». Цэны садавіны і гародніны ў Польшчы звар’яцелі, але таней не будзе.

Пачатак сезону на садавіну і гародніну выклікаў шок кліентаў базараў. Цэны чарэшні вагаліся паміж 50 і 60 злотымі за кілаграм. За кілаграм маліны трэба было заплаціць 125 злотых. Таму па кілаграмах яе ніхто не прадаваў, а пакавалі ў маленькія ўпакоўкі: 120 грам за 15 злотых. «Корань пятрушкі я нават не прывозіў. Не было ніякага сэнсу, бо яе і так ніхто не купляў», – тлумачыць спадар Адам, які гандлюе садавіной 20 гадоў. Нічога дзіўнага. Цэны за кілаграм дасягалі 23 злотых.

Цэны выраслі на ўсё. Часамі нават на 500%, як у выпадку капусты. Амаль утрая была даражэйшая цыбуля, удвая бульба. Дадзеныя Галоўнага статыстычнага ўпраўлення паказваюць выразна: напрацягу апошняга году гародніна пайшла ўверх на 22,6%.

Гэта аднак не канец садавінна-агароднінай дарагавізны ў крамах. Фермеры, аптавікі і аналітыкі кажуць адзінагалосна: сёлетнія плёны будуць трагічнымі. Таму не трэба разлічваць на таннейшыя прадукты харчавання.

ав