Беларуская Служба

Цягам апошніх пяці гадоў сярэдні ўзровень даходаў у Расіі не павысіўся

20.08.2019 17:21
Колькасць грамадзян Расіі, якія маюць праблемы з вяртаннем крэдытаў, вырасла да 30%: у 2017 годзе гэтая лічба складала 20%. 
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnePixabay.com

Цягам апошніх пяці гадоў сярэдні ўзровень даходаў у Расіі не павысіўся, паведамляе эканамічнае выданне Dziennik Gazeta Prawna. З-за эканамічнага застою павялічваецца колькасць расіян, якія прымушаныя праядаць свае ашчаднасці альбо браць пазыкі.

У мінулым годзе Уладзімір Пуцін заявіў пра неабходнасць ажыўлення кан’юнктуры, але, нягледзячы на сёлетняе змяншэнне інфляцыі, спажывецкія выдаткі расіян надалей знаходзяцца на нізкім узроўні. На дадзены момант надалей адсутнічаюць сігналы наконт паляпшэння эканамічнай сітуацыі ў краіне. Паводле экспертаў, магчыма, што да інтэрвенцыі на рынку будзе прымушаны Цэнтрабанк краіны, каб зменшыць стаўкі рэфінансавання з мэтай ажыўлення спажывецкіх тэндэнцый.

У першай палове бягучага года эканамічны рост склаў 0,7%, хоць Мінэканомікі Расіі прагназаваў лічбу ў 1,3%. Рознічны гандаль у першым паўгоддзі вырас на 1,7%, а ў аналагічны перыяд мінулага года – 3%. Рост зарплат таксама запаволіўся і склаў 2,6%.

Паводле Цэнтрабанка, цягам апошняга года ажно на 25% павялічылася колькасць пазыкаў, якія расіяне бяруць на штодзённыя спажывецкія патрэбы. Пры гэтым колькасць грамадзян Расіі, якія маюць праблемы з вяртаннем крэдытаў, вырасла да 30%: у 2017 годзе гэтая лічба складала 20%.

У сувязі з тым, што ўсё больш людзей перастае плаціць па крэдытах, праблемы могуць мець банкі, якія не атрымліваюць назад пазычаных грошай, хоць Цэнтрабанк Расіі супакойвае, што сітуацыя стабільная і банкаўскай сістэме землетрасенне не пагражае, паведамляе выданне Dziennik Gazeta Prawna.

вс