X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

Poczta Polska робіць стаўку на электрамабілі

27.08.2019 14:12
На пачатак прадпрыемства плануе арандаваць 20 электрычных аўтамабіляў.
Аўдыё
  • Poczta Polska будзе арэндаваць 20 электрамабіляў „Nissan”.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: paulbr75 /pixabay.com/CC0 Public Domain

Poczta Polska (Пошта Польская) будзе развозіць пасылкі электрамабілямі. Тэндэр па гэтай справе быў вырашаны ў жніўні. Электрамабілі папоўняць парк прадпрыемства восенню. Прадпрыемства будзе арэндаваць 20 электрамабіляў „Nissan”.

Прэс-сакратар прадпрыемства Юстына Сівек (Justyna Siwek), кажа, што электрамабілі будуць задзейнічаныя ў розных гарадах Польшчы.

-Мы хочам, каб як найбольш нашых супрацоўнікаў мела досвед карыстання электрычнымі аўтамабілямі. Транспартныя сродкі канцэрну „Nissan” атрымаюць аддзяленні пошты ў Беластоку, Быдгашчы, Гданьску, Катавіцах, Кракаве, Любліне, Лодзі, Познані, Шчэціне, Варшаве і Вроцлаве. Нашыя электрычныя аўтамабілі будуць адмыслова пазначаныя.

Гаворка ідзе пра аўтамабілі грузападымальнасцю да 800 кілаграмаў. „Цалкам магчыма, што наш парк электрамабіляў у будучыні будзе пашыраны”, - кажа Юстына Сівек.

-Мы тэставалі таксама электрычныя малатанажныя грузавыя аўтамабілі грузападымальнасцю больш за 800 кілаграмаў. Тэсты адбыліся вясной бягучага году. Цяпер мы чакаем на справаздачы і рашэнні, датычныя гэткіх аўтамабіляў.

Парк прадпрыемства Poczta Polska складаюць каля 6 тысяч аўтамабіляў. Больш за 30 тысяч паштальёнаў і кур'ераў штодзённа пастаўляюць па некалькі мільёнаў пасылак.

аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі