Беларуская Служба

Людзі баяцца канкурэнцыі з боку робатаў, эксперты кажуць, што не трэба апасацца рабатызацыі

11.09.2019 15:00
З пункту гледжання прадпрымальнікаў робаты даюць шмат карысці, між іншым, яны даступныя круглыя суткі.
Ілюстрацыйны здымакTheDigitalArtist/Pixabay.com

Пра рабатызацыю эканоміку паведамляе Dziennik Gazeta Prawna. Пакуль што ў Польшчы толькі 36 робатаў на 10 тыс. жыхароў. Польшча ў плане рабатызацыі адстае ад іншых краін Еўропы, але колькасць робатаў хутка расце. Паскарэнне тэмпу рабатызацыі звязана між іншым з рэкордна нізкім беспрацоўем у краіне. З пункту гледжання прадпрымальнікаў робаты даюць шмат карысці, між іншым, яны даступныя круглыя суткі, не бяруць водпускаў і выконваюць свае заданні са 100-працэнтнай эфектыўнасцю.

І якраз гэтага апасаюцца людзі, якія працуюць на фабрыках і заводах, дзе паяўляецца ўсё больш робатаў. Прыклад апошніх дзён – Volkswagen, які намераны ўкласці 2 млрд. злотых у пашырэнне і рабатызацыю фабрыкі на поўдні Польшчы. У выніку фабрыка будзе працаўладкоўваць менш людзей. Гаворыцца, што будуць звольненыя нават 750 чалавек.

Меркаваннем эксперта рынку працы Барташа Дамбкоўскага, наймальнікі, якія ўводзяць аўтаматызацыю вытворчасці, павінны падумаць пра звольненых працаўнікоў, між іншым, рыхтуючы для іх курсы, якія дапамогуць людзям знайсці новую работу. Акрамя таго, кажа эксперт, паралельна з рабатызацыяй расце запатрабаванне на новыя спецыяльнасці, як, напрыклад, праграмісты. Некаторыя звольненыя асобы маглі б змяніць кваліфікацыю і пачаць выконваць нават больш цікавую працу, чым раней.

нг