Беларуская Служба

Польская авіякампанія LOT плануе пашырыць сетку палётаў у ЗША

17.09.2019 17:31
Актуальна палякі лётаюць у два нью-ёркскія аэрапорты – імя Кенэдзі і Ньюарк, а таксама ў Чыкага, Маямі і Лос-Анджэлес.
Zdjęcie ilustracyjne.
Zdjęcie ilustracyjne.Karol Ciesluk/ Shutterstock

Польская авіякампанія LOT плануе пашырыць сетку палётаў у ЗША. Пра гэта паведаміў старшыня праўлення нацыянальнага польскага авіяперавозчыка Рафал Мільчарскі. Авіякампаніі рыхтуюцца да адмены Вашынгтонам віз для палякаў, якая павінна адбыцца цягам бліжэйшых некалькіх месяцаў.

Зразумела, што пасля адмены візаў для польскіх грамадзян павялічыцца пасажырапаток паміж Польшчай і ЗША. Так, у маі наступнага года авіякампанія American Airlines пачне лётаць у Кракаў. У сваю чаргу ў планах LOT – адкрыццё рэйса ў Вашынгтон. Актуальна палякі лётаюць у два нью-ёркскія аэрапорты – імя Кенэдзі і Ньюарк, а таксама ў Чыкага, Маямі і Лос-Анджэлес.

Больш за тое, акрамя Вашынгтона польская авіякампанія хацела б лётаць яшчэ ў адзін горад ЗША. «Калі бязвізавы рух будзе ўведзены, мы адразу ж пачнём рыхтавацца да адкрыцця трасы», – сказаў Рафал Мільчарскі. Пры гэтым ён адмовіўся называць горад, куды не супраць лётаць палякі. Старшыня праўлення польскай авіякампаніі зазначыў, што назаве яго адразу ж пасля таго, калі стане вядома, што Вашынгтон адмяніў візы для палякаў.

вс/аев