Беларуская Служба

Ужо палова палякаў купляе ўжываныя тавары

20.09.2019 11:30
Ужываную вопратку купляюць ужо амаль 10 мільёнаў дарослых палякаў.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:jarmoluk/pixabay.com/CC0 Public Domain

Ужо больш за 40% палякаў купляюць ужываныя кнігі і вопратку. Амаль 60% - ужываныя аўтамабілі. Сэканд-хэнд перастае быць у Польшчы сорамам, а нават усё часцей – гэта гонар, паведамляе Rzeczpospolita.

Вынікі даследавання, праведзенага цэнтрам ARC Рынак і ацэнка і Форумам адказнага бізнесу, сведчаць пра тое, што ўжо кожны другі паляк купляе ўжываныя тавары або робіць стаўку на рамонт старых рэчаў, замест пакупкі новых.

Паводле штодзёнкі, гэта не толькі наступства ніжэйшых цэнаў ужываных тавараў, але таксама мода на экалогію і недавер да таннай прадукцыі ў сеткавых крамах. Асабліва маладыя пакаленні ўсё часцей сягаюць па ўжываныя тавары.

«Такім чынам мы процідзейнічаем марнатраўству», - пераконвае генеральны дырэктар Форума адказнага бізнесу Мажэна Стжэльчак (Marzena Strzelczak).

Паводле справаздачы, больш за палову палякаў бясплатна аддае розныя прадметы. Гэта, на думку экспертаў, доказ змены стаўлення да спажывання.

Аказваецца, што ўжо 67% палякаў купляе ўжываныя тавары праз інтэрнэт, напрыклад, на платформе Allegro.

«Ужываныя прадметы – гэта каля 10% з 120 мільёнаў усіх тавараў, даступных на нашай платформе кожны месяц», - кажа прэс-сакратар Allegro Павел Клімюк (Paweł Klimiuk).

Узнікаюць спецыялізаваныя крамы з такой прапановай. У Польшчы дзейнічае амаль 30 тысяч крамаў з ужыванай вопраткай. Паводле дадзеных Галоўнага статыстычнага ўпраўлення, кошт рынку ўжыванай вопраткі складае 5-6 мільярдаў злотых у год. Ужо амаль 10 мільёнаў дарослых палякаў купляе ўжываную вопратку.

Мода на сэкэнд-хэнд бачная не толькі ў Польшчы. Дабрачынная арганізацыя Oxfam адкрыла ля Лондана велізарную суперкраму, у якой прапануе вялікію колькасць выключна ўжываных тавараў, паведамляе Rzeczpospolita.


аз