Беларуская Служба

Польскі ўрад бярэцца за супермаркеты

18.10.2019 15:45
Рыхтуюцца папраўкі ў закон аб забароне гандлю ў нядзелю, новы падатак і абмежаванні ў продажы прадуктаў уласнай маркі.
Здымак мае ілюстрацыйны характарImage by ElasticComputeFarm from Pixabay/CC0

Што гэта азначае для спажыўцоў, пытаецца штодзёнка «Gazeta Wyborcza».

Польскі ўрад абяцаў заняцца гэтымі справамі ўжо чатыры гады таму. Дагэтуль удалося прагаласаваць увядзенне забароны на гандаль у нядзелю ды падатак на нерухомасць, кошт якой перавышае 10 мільёнаў злотых. Летась урад змог на гэтым зарабіць 200 мільёнаў злотых.

Цяпер чыноўнікі хочуць пашырыць дзеянне забароны аб нядзельным гандлі. Яна распаўсюджваецца на буйныя гандлёвыя сеткі, меншыя крамы навучыліся яе абыходзіць.

Таксама ўрад хоча накласці новы падатак, ён скіраваны ў асноўным на замежныя гандлёвыя сеткі, як вядомая марка «Biedronkа». У выніку фірма можа заплаціць дадатковых 800 мільёнаў злотых падатку.

Таксама ўрад хоча абмежаваць буйныя сеткі трымацца правіла продажу толькі 20% асартыменту пад уласнай маркай. Гэтым урад хоча бараніць польскія сельскагаспадарчыя фірмы, які трацяць на такіх пастаўках для вялікіх гандлёвых марак сваіх прадуктаў, піша выданне.

юл