Беларуская Служба

У Польшчы ўвядуць аўтаматы для прыёма пластыкавай тары ад напіткаў

22.10.2019 17:53
У многіх краінах Еўропы такія аўтаматы ўжо стаяць на вуліцах населеных пунктаў і выдаюць прыкладна 10 еўрацэнтаў за кожную пластыкавую бутэльку. 
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnePixabay.com

У Польшчы ўвядзенне дэпазіту за пластыкавую тару – пытанне часу, якое падтрымліваюць абсталютна ўсе палітычныя сілы, паведамляе Gazeta Wyborcza. Аднак перад гэтым неабходна знайсці ажно 9 млрд злотых (больш за 2 млрд 107 млн еўра) на аўтаматы для прыёма бутэлек.

У Польшчы перапрацоўка камунальных адходаў павінна адбывацца ў большым маштабе – такія патрабаванні высоўвае Еўрапейскі Саюз. А немалая колькасць пластыкавых адходаў – гэта менавіта бутэлькі ад напіткаў. Паводле дырэктывы ЕС, да 2025 года Польшчы неабходна будзе перапрацоўваць 77% пластыкавай тары ад напояў, а ў 2030-м – ажно 90%. Паводле прыкладных падлікаў, актуальна згаданы ўзровень складае ўсяго толькі 30-40%. Для таго, каб дайсці да ўзроўню ў 77%, неабходна ўводзіць адпаведныя вырашэнні, і аўтаматы, якія будуць прымаць бутэлькі і выплачваць за іх грошы, адно з важнейшых.

У многіх краінах Еўропы такія аўтаматы ўжо стаяць на вуліцах населеных пунктаў і выдаюць прыкладна 10 еўрацэнтаў за кожную пластыкавую бутэльку. Калі пакупнік набывае напой, то ў яго цану ўключаны дэпазіт за тару, які можна вярнуць, здаючы бутэльку ў аўтамаце. Такая сістэма паспяхова працуе ў Швецыі, Нарвегіі, Фінляндыі, Ісландыі, Даніі, Галандыі, Германіі, Харватыі, Славакіі, Эстоніі і Літве. У некаторых краінах дзякуючы гэтаму ўдаецца паўторна перапрацоўваць большасць пластыку ад напіткаў. Напрыклад, у Славакіі гэты ўзровень складае 90%.

У Польшчы ўжо працуе адзін аўтамат у тэставым рэжыме: ён знаходзіцца ў гарадской мэрыі Кракава. За кожную здадзеную бутэльку машына выплачвае 10 альбо 20 грошаў (5 альбо 10 беларускіх капеек), у залежнасці ад памеру тары, паведамляе Gazeta Wyborcza.

вс