Беларуская Служба

Кандыдаты ў маладыя настаўнікі хацелі б зарабляць 5-7 тыс. злотых

23.10.2019 15:07
Тым часам заробак пачаткоўца ў школе - каля 2,5 тысячы.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnepixabay

У мінулым навучальным годзе школьныя настаўнікі праводзілі забастоўку, якая закончылася безвынікова, цяпер жа Звяз польскіх настаўнікаў аб’явіў гэтак званы італьянскі страйк. Гэта азначае, што педагогі адмаўляюцца выконваць іншыя заданні, чым толькі свае непасрэдныя абавязкі. Напрыклад, настаўнікі не будуць выязджаць з вучнямі на экскурсіі або праводзіць дадатковыя заняткі.

Rzeczpospolita піша, што польскіх дзяцей вучаць пажылыя настаўнікі, моладзь вельмі неахвотна рашаецца на такую працу. Сярэдні ўзрост настаўніка ў Польшчы – 44,1 года. Вясенні страйк паказаў палякам, наколькі кепскія настаўніцкія зарплаты. Яны крыху выраслі, але і так моладзі не прыцягваюць. З верасня настаўнік без стажу атрымлівае 2538 злотых, дыпламаваны настаўнік (з багатым стажам) – крыху менш за 3,5 тыс. (адпаведна 660 і 900 долараў ЗША). У сваю чаргу маладыя людзі, якія прыходзяць у школу на суразмоўе, хацелі б зарабляць па 5-7 тыс. злотых – адзначае Марэк Плесьняр з Нацыянальнага таварыства кіраўнічых кадраў асветы.

нг