Беларуская Служба

Сеткі 5G прынясуць мільярды долараў даходаў

30.10.2019 16:15
Найбольш патэнцыял заробку нясе рынак медычных паслуг, піша штодзёнка «Dziennik Gazeta Prawna».
Здымак мае ілюстрацыйны характарImage by Elmira Ashirova from Pixabay/CC0

700 мільярдаў долараў – на такую суму ацэньваюцца дадатковыя тэлекамунікацыйныя паслугі, якія прынясе новы стандарт сувязі, піша выданне.

Ідзецца ў першую чаргу пра 10 сектараў эканомікі, якія створаць дадзены рынак. Гэта прамысловая вытворчасць, медыцына, энергетыка ды камунальныя паслугі, бяспека, грамадскі транспарт, СМІ ды забаўляльныя праграмы, фінансы, гандаль і сельская гаспадарка.

Аператары сувязі будуць зарабляць на прадстаўленні каналаў сувязі для разумных гарадоў, аўтаномнага транспарту, пашыранай рэчаіснасці, інтэрнэт рэчаў і тэлемедыцыну, зазначае газета. Менавіта медыцына, у прыватнасці перадача дадзеных з датчыкаў маніторынгу стану здароўя, неадкладных кансультацый лекараў т.д., прынясе тэлекамунікацыйным фірмам 147 мільярдаў долараў, або 21% ад глабальных даходаў ад пераходу на сеткі 5 пакалення.

Дадзены стандарт будзе развівацца ў першую чаргу ў трох найбольш развітых рэгіёнах свету. Гэта Паўночная Амерыка, дзе патэнцыйны рынак паслуг складае 183 мільярды долараў. Паўночна-Усходняя Азія з рынкам вартым 178 мільярдаў долараў, і Заходняя Еўропа з рынкам у памеры 161 мільярду долараў.

Цэнтральная ды Ўсходняя Еўропа, уключна з Польшча, значна саступаюць па памерах рынку лідарам. Тут патэнцыйныя абароты не перавысяць 33 мільярды долараў, бо тут ёсць мала прадуктаў і паслуг, якія могуць выкарыстаць дадзены стандарт, піша выданне.

юл