Беларуская Служба

Прадукты ў аднолькавай упакоўцы ў розных краінах могуць адрознівацца па складзе

07.11.2019 14:13
Галоўная праблема ў тым, што такія прадукты ўводзяць спажыўцоў у зман.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/ShapikMedia

Gazeta Wyborcza (Edyta Bryła) вяртаецца да тэмы адрозненняў у якасці тавараў у розных краінах Еўразвязу. Напрыклад, напой той жа маркі ў адной краіне ўтрымлівае 3% соку, у іншай – 0,5%, чыпсы, якія прадаюцца ў аднолькавай упакоўцы ў Германіі ды Чэхіі, утрымліваюць розны алей, і г.д. Галоўная праблема ў тым, што прадукты прадаюць у розных краінах у аднолькавых упакоўках, што ўводзіць спажыўцоў у зман.

Еўрапейская камісія даручыла правесці даследаванне розніцы ў складзе інгрэдыентаў прадуктаў адной і той жа маркі, якія прадаюцца ў розных дзяржавах. Кампанія, якая атрымала гэтую задачу (бельгійскі Joint Research Centre) сабрала дадзеныя з розных нацыянальных устаноў, якія займаюцца маніторынгам якасці тавараў. І параўнала тавары ў розных дзяржавах. Аказалася, што толькі кожны дзясяты прадукт меў падобны, але не аднолькавы, склад і выгляд у розных краінах. У сваю чаргу ў выпадку 33% прадуктаў зафіксаваныя значныя розніцы.

Цікава тое, што вынікі даследаванняў аспрэчваюць тэзіс, быццам бы тавары горшай якасці паступаюць на рынкі Цэнтральнай ды Ўсходняй Еўропы, а лепшай – у Заходнюю Еўропу. Раней паявіліся закіды, што вытворцы пастаўляюць менш якасныя прадукты ў нашу частку свету. Даследаванні гэтага не пацвердзілі. Польская дэпутатка Еўрапейскага парламенту Ружа Тун кажа, што гэта і добра, паколькі падкрэсліванне рознага падыходу да краін «старога» і «новага» Звязу штучна дзеліць грамадствы дзяржаў, якія ўваходзяць у супольнасць.

нг