Беларуская Служба

Ці Польшча можа пачаць карыстацца вадародам у шырокім маштабе?

20.11.2019 16:50
Многія эколагі называюць вадарод палівам будучыні, магчымасці яго выкарыстання вельмі шырокія.
Zdjęcie ilustracyjne.
Zdjęcie ilustracyjne.Oleksiy Mark/shutterstock

Dziennik Gazeta Prawna паведамляе, што розныя краіны, у рамках падрыхтоўкі да энергетычнай рэвалюцыі, развіваюць тэхналогіі на базе вадароду. Напрыклад, нямецкі ўрад рыхтуе праграму фінансавых стымулаў з мэтаю павялічыць долю вадароду як крыніцы электраэнергіі. Праграму плануюць прадставіць на пачатку снежня.

Многія эколагі называюць вадарод палівам будучыні, магчымасці яго выкарыстання вельмі шырокія, у тым ліку ён можа стаць альтэрнатывай газу, спальванне якога з’яўляецца крыніцай вялікай колькасці шкодных выкідаў у атмасферу. Тым ня менш, пакуль што вытворчасць вадароду звязана з вялікай затратай энергіі. Калі яна адбываецца пры дапамозе выкапнёвых паліваў, гэта перакрэслівае карысць для асяроддзя. У сваю чаргу, выкарыстанне ўзнаўляльных крыніц энергіі яшчэ вельмі дарагое, што эканамічна неэфектыўна. Аднак кошты энергіі з узнаўляльных крыніц пастаянна падаюць, таму паступова растуць шанцы пашырэння тэхналогіі. Прывабнасць вадароду будзе таксама павялічвацца па меры абвастрэння кліматычнай палітыкі ЕЗ і росту коштаў выкідаў вуглевадароду.

Ці Польшча можа пачаць карыстацца вадародам у шырокім маштабе? У краіне вырабляецца адна мегатона вадароду ў год, яна з’яўляецца лідарам у гэтай галіне ў Еўропе. Аднак вадарод выкарыстоўваецца галоўным чынам у хімічнай і паліўнай прамысловасці. Калі ж гаворка ідзе пра вадародныя тэхналогіі ў энергетыцы, Польшча адстае ад еўрапейскіх лідараў.

Марцэлі Сомэр/нг

на здымку - балоны з вадародам