Беларуская Служба

Дынаміка росту занятасці і заробкаў у Польшчы знізілася

21.11.2019 15:16
Эксперт: Апублікаваная дадзеныя нядрэнныя, але яны прагназуюць эканамічнае запаволенне.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Photo: geralt /pixabay.com/CC0 Public Domain

Сярэдняя занятасць у Польшчы ў кастрычніку павялічылася ў гадавым вымярэнні на 2,5%. Пра гэта паведаміла Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Польшчы.

Эканаміст Santander Bank Polska Пётр Бельскі (Piotr Bielski) адзначае, што апублікаваная дадзеныя нядрэнныя, але яны прагназуюць эканамічнае запаволенне. Ён падкрэслівае, што ў прадпрыемстваў менш заказаў і іх попыт на супрацоўнікаў падае.

- Згаданыя дадзеныя сведчаць пра тое, што кампаніі патрабуюць менш працаўнікоў. Гэта сведчыць пра запаволенне эканомікі, да якога кампаніі пачынаюць рыхтавацца. Паколькі ў іх менш заказаў, таму і яны патрабуюць менш працаўнікоў.

Галоўнае статыстычнае ўпраўленне таксама паведаміла, што ў кастрычніку сярэдняя зарплата без выліку падаткаў і збораў павялічылася на 5,9% у гадавым вымярэнні, то бок склала больш за 5 213 злотых (больш за 1215 еўра). Пётр Бельскі падкрэслівае, што рост заробкаў крыху запаволіўся.

Апублікаваныя дадзеныя датычаць сектара прадпрыемстваў, гэта значыць кампаній, якія працаўладкоўваюць як мінімум 10 чалавек.

аз