Беларуская Служба

Меркаваннем кангрэсменаў, амерыканскія інвестары плацяць надта высокую стаўку за здабычу медзі ў Польшчы

21.11.2019 14:38
Чальцы Кангрэсу напісалі ліст прэм’ер-міністру Матэвушу Маравецкаму.
Медзьфота: Pixabay/Creative Commons

Амерыканцы мяркуюць, што інвестары з ЗША плацяць надта высокую стаўку за здабычу медзі ў Польшчы. Некалькі членаў Кангрэсу патрабуе, каб польскі ўрад яе панізіў – паведамляе Rzeczpospolita (Енджэй Белецкі). Выданне цытуе фрагмент лісту, які кангрэсмены напісалі прэм’ер-міністру Матэвушу Маравецкаму. У ім гаворыцца, што калі ЗША з’яўляюцца гарантам польскай бяспекі, ахоўваюць яе ад нападзення з боку Расіі, то яны павінны мець асаблівыя прывілеі, у тым ліку ў эканоміцы.

Чальцы амерыканскага парламенту пішуць, што падатак вырас, а нават такія краіны, як Кітай, Пэру ці Малі так памянялі свае падатковыя сістэмы, каб прыцягнуць інвестараў. І дадаюць, што ліквідацыя бар’ераў для амерыканскіх інвестыцый у Польшчы магла б стаць штуршком для развіцця польскай эканомікі.

У Польшчы знаходзяцца адны з самых буйных на свеце залежаў медзі. Таму здабычай меднай руды цікавяцца многія замежныя інвестары.

Ежы Гашчыньскі піша ў каментары, што любоў польскіх уладаў да ЗША давяла да таго, што некаторыя амерыканцы лічаць Польшчу сваёй калоніяй. Трэба быць салідарнымі з Амерыкай, калі гаворка ідзе пра фундаментальныя пытанні, як сувязь пятай генерацыі, але не кожная бізнес-дзейнасць і не кожная амерыканская інвестыцыя мае стратэгічнае значэнне.

нг