X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

Польскае радыё абвесціла пераможцаў конкурсу пад назвай "Мне падабаецца, таму што польскае"

26.11.2019 16:58
Кандыдатаў прапануюць журналісты Трэцяй праграмы Польскага радыё, якія займаюцца эканамічнымі пытаннямі. 
   ,
Лагатып плебісцыту Мне падабаецца, бо польсккаеPortal Polskieradio.pl

Ужо трэці год запар Польскае радыё ладзіць конкурс пад назвай "Мне падабаецца, таму што польскае". Гэта рэйтынг самых лепшых польскіх тавараў і паслуг. 

Кандыдатаў прапануюць журналісты Трэцяй праграмы Польскага радыё, якія займаюцца эканамічнымі пытаннямі. Пераможцаў у пяці катэгорыях выбірае капітул конкурсу.

Старшыня Польскага радыё Марэк Рагойскі падкрэсліў, што польскія брэнды і тавары вельмі добра спраўджваюцца на польскім і міжнародным рынку.

 - Калі ў нас на выбар ёсць тры аднолькавай якасці тавары, то трэба, каб у нас узнікла думка: „Я куплю польскі выраб”, каб такім чынам падтрымліваць польскую гаспадарку.

Найлепшай польскай паслугай журы конкурсу выбрала „Адзін квіток”  Польскай чыгункі PKP.

- Гэта магчымасць купіць квіток на чыгунку розных перавозчыкаў. Галоўны прынцып: „Едзеш далей - плаціш менш”, - сказаў старшыня PKP Кшыштаф Маміньскі.

 У катэгорыі самы лепшы экспартны тавар журы выбрала „Праліны Манюшкі” Люблінскага кандытарскага заводу „Пчолка” (Lubelska Fabryka Cukierków „Pszczółka”), тым больш, што, як сказаў дырэктар заводу „Пчолка” Робэрт Рудніцкі, кампанія выкарыстоўвае польскія інгрыдыенты.

- Мы з’яўляемся на сто працэнтаў польскай фірмай. Мы прынцыпова выбіраем польскія інгрыдыенты для вытворчасьці нашых вырабаў: польскія вытворцы, польскі цукар, польскае малако. Мы робім на гэта стаўку, гэта для нас галоўнае.

Самым лепшым экалагічным вырабам быў прызнаны біядэградавальны посуд з пшанічных вотрубяў кампаніі «Бётрэм» з Замбрава на Падляшшы. За прызнанне падзякавала Дыяна Ціхы:

 -Асаблівая падзяка за наш асноўны прадукт – біядэградавальныя талеркі – нашаму вынаходцы Ежы Высоцкаму, які на дасьледаванні і распрацоўку тэхналогіі аддаў больш дзесяці гадоў. Наш прадукт складаецца з польскай сыравіны, наш сакрэт гэта: пшанічныя вотрубі, вялікі ціск, высокая тэмпература і спецыяльная тэхналогія.

Самым лепшым інавацыйным прадуктам капітул конкурсу "Мне падабаецца, таму што польскае" выбраў камерцыйны спадарожнік „Светавід” (Światowid), падрыхтаваны кампаніяй SatRevolution SA.

Узнагароду прыняў старшыня фірмы Гжэгаж Зволінскі:

 - Гэты год быў для нас вельмі важны, мы адправілі на арбіту два спадарожнікі, у наступным плануем адправіць чатыры. Мы хочам стварыць найбуйнейшую сетку спадарожнікаў для назірання ў свеце, якая будзе служыць, напрыклад чыгунцы, ці іншым важным для дзяржавы справам.

Польскім брэндам 2019 году журы абрала нафта-газавую кампанію PKN Orlen.

Узнагароду прыняў прадстаўнік управы канцэрну Армен Конрад Артвіх, які падкрэсліў, што брэнд PKN Orlen становіцца ўсё больш пазнавальным у Чэхіі, Славакіі ды Германіі.

- Мэтанакіравана мы памяняем назвы заправачных, бо хочам, каб усе нашыя станцыі ў Цэнтральнай Еўропе пазначаліся лагатыпам Orlen. У пераходны перыяд на чэскім, славацкім і нямецкім рынку мы вырашылі, што лагатып Orlen на заправачных з’явіцца паралельна з лагатыпам Benzine, Star.

Мэта плебісцыту Польскага радыё "Мне падабаецца, таму што польскае", які адбыўся ўжо трэці раз, - прасоўванне польскай прадукцыі і паслуг, падтрымка польскіх прадпрымальнікаў. Акрамя гэтага, Польскае радыё навучае слухачоў, што варта купляць тавары і карыстацца паслугамі польскіх прадпрымальнікаў, і тлумачыць як гэта ўплывае на эканамічнае становішча краіны і дае вымяральныя выгады для грамадства.

яс

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі