Беларуская Служба

Польшчы спатрэбіцца 38 гадоў, каб дагнаць Германію па зарплатах

07.12.2019 17:33
Актуальна сярэдні заробак у Польшчы ў тры разы менш, чым сярэдні заробак у Еўрасаюзе, які актуальна складае 2980 еўра.
Zdjęcie ilustracyjne.
Zdjęcie ilustracyjne.Pixabay

Газета Rzeczpospolita паведамляе пра розніцы ў заробках у Польшчы і краінах Еўрасаюза.

У справаздачы кансалтынгавай кампаніяй Grant Thornton гаворыцца, што Польшча хутчэй за ўсё па заробках можа дагнаць Партугалію (1530 еўра) за 8 гадоў, Грэцыю (1770 еўра) за 10 гадоў, а Германію (4210 еўра) за 38 гадоў. Такія падлікі заснаваныя на прагнозах адносна таго, што ў будучыні сярэднія зарплаты ў Еўрасаюзе будуць расці ў тым жа тэмпе, што і за апошнія тры гады. А тое, што ў Польшчы зарплата павялічваецца нашмат хутчэй, чым у заходніх краінах, яшчэ больш паскорыць гэты працэс.

Сярэдні заробак у Польшчы ў 2018 годзе складае каля 1060 еўра без выліку падаткаў і збораў. Гэта значыць, што ён у тры разы менш, чым сярэдні заробак у Еўрасаюзе, які актуальна складае 2980 еўра.

Як піша выданне, добрая навіна – гэта тое, што ў параўнанні з папярэднімі разлікамі Польшчы ўдалося скараціць дыстанцыю па дасягненні сярэдняй зарплаты Еўрасаюза на 8 гадоў, і на 20 гадоў у дачыненні да сярэдняй зарплаты ў Германіі.

вс