Беларуская Служба

Мігранты патрэбныя еўрапейскаму бізнесу

09.01.2020 13:54
Польская дзяржава не паспявае дастаcавацца да патрэбаў рынку.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnexiao yu /shutterstock

 У 2020 годзе Еўропу чакае вострая барацьба за працаўнікоў з-за мяжы. Польскія прадпрыемствы заклікаюць прыняць захады, каб краіна не страціла магчымасці звязаныя з працаўладкаваннем мігрантаў, піша штодзённая газета Rzeczpospolita.

Ужо не толькі Нямеччына, Чэхія ці Вугоршчына спрабуюць прыцягнуць працаўнікоў з-за мяжы. Так у Нямеччыне падчас снежаньскага пасяджэння федэральнага ўраду былі зацверджаныя новыя нормы, якія з 1 сакавіка 2020 спросцяць візавыя працэдуры для працоўных мігранта з-за межаў Еўрапейскага Звязу.

Яшчэ нядаўна Польшча прываблівала спрошчаным працэдурамі працоўную сілу з постсавецкай прасторы, аднак зараз гэта пачало хутка змяняцца.

Выправіць гяэта павінна была новая стратэгія міграцыйнай палітыкі, якая цягам апошніх двух гадоў так і не была ўкладзеная. На дадзены момант польская бюракратычная махіна ў значнай ступені ўскладняе і расцягвае працэс легалізацыі замежніка. Польская дзяржава не паспявае дастаcавацца  да патрэбаў рынку, падсумавалі ў выданні Rczeczpospolita.

эж